Ад рэдакцыі:
«Малы канспіратар» - зборнік артыкулаў, напісаны людзьмі часова свабоднымі. Калі прачытаеш першы раздзел, магчыма, ты ўжо не будзеш мець патрэбы ў прымяненні парадаў з двух наступных. Калі пазнаёмішся з другім раздзелам, будзеш ведаць, на якой прававой падставе табе нельга прышыць тэрмін за чытанне трэцяга, а калі прачытаеш трэці, будзеш цвёрда ведаць, чаму лепей маўчаць пра тое, што ты наогул браў у рукі гэтую кніжачку.
ЯК ПРАЦАВАЦЬ У ПАДПОЛЛІ
Пачатак
У Польшчы пачатак барацьбы з чырвонымі для адных быў у 1944, для іншых - 1956, для трэціх - 1976. Ёсць тыя, што за пачатак бяруць утварэнне «Салідарнасці», а для некаторых гэта пачалося пасля польска-ярузельскай вайны. Дакладна вядома адно: дата 13 снежня 1981 года дазволіла кожнаму з нас усвядоміць сэнс падпольнай працы. Не трэба было нікога запэўніваць пасля дэманстратыўных дзеянняў мужных людзей, якія дапамаглі пераадолець страх і паказалі, што падпольнае жыццё дае нам шанец развіцця да свабоды. Толькі ў падпольі мы ўпэўненыя, што грамадская арганізацыя, якую мы стварылі, не будзе знічтожаная з дня на дзень.
З чырвонымі нельга вызначыць межы кампрамісу, якія б задавальнялі абодва бакі. Чырвоны ведае толькі прынцып пальца і рукі: дасі яму палец, не паспееш азірнуцца як не стане рукі.
У аснове падпольнай барацьбы ляжыць факт, што нелегальнай з'яўляецца сама ўлада і яе дзеянні. Яна не толькі не прытрымліваецца Хартыі Правоў Чалавека, якія яна ратыфікавала і Канстытуцыі, якую зацвердзіла, але нават выканаўчых падзаконных актаў, абавязковых для яе паліцыі, такіх як забарона выкарыстання дубінак у зачыненых памяшканнях.
Падполле
Усім вядомы ідэал канспірацыі: зачыніцца ў чатырох сценах і нічога не рабіць, каб нас не накрылі. Падпольная праца не заключаецца ў тым, што сядзіш у склепе і пасылаеш сувязных на ўсе чытыры бакі свету. Каспіратар, якога шукае паліцыя, гэта не «чалавек за якім ходзяць», а той, пра якога КДБ не ведае, дзе ён жыве і бывае. Па сутнасці, канспірацыя знаходзіцца на паверхні, але не той па якой ходзяць КДБэшнікі.
Калі ўступаеш з кімсьці ў замову, гэта не можа быць чалавек ніадкуль. Ён павінен мець пэўныя рэкамендацыі. Блізкіх памочнікаў шукай сярод правераных і вядомых табе людзей. Толькі калі ўтворыш сець асноўных кантактаў і справа пачне круціцца, можаш даверыцца пасрэднікам. Калі адразу будзеш гуляць у вялікага канспіратара ўзнікне небяспечнасць таго, што вырасце ланцуг пасрэднікаў. Яны будуць прыхільнікамі справы Радзімы, але нічога рабіць не будуць. Дастаткова аднаго міфамана, рэкамендаванага табе праз трэцція рукі, каб стварыць структуру дзеля самой сябе і якую ты будзеш вымушаны дэмістыфікаваць на працягу месяцаў.
Нягледзячы на тое, што ў народзе жыве памяць Самас'еры, мужных не так шмат. Таму беражы бяспеку сваіх супрацоўнікаў і сваю асабістую. Часта ў пачатку арганізацыйнай працы, імправізуючы, мы парушаем прыведзены я тут правілы бяспекі. Рызыкуем больш з-за страху, што ў дзеяннях згубім хуткасць рэагавання, што запозна адкажам на тое, чаго чакае ад нас грамадскасць.
Нас павінна радаваць кожная праява салідарнасці, мы павінны дзейнічаць так, каб маўклівая большасць атаясамляла сябе з намі, але не трэба спадзявацца, што мы ўцягнем яго ў падпольную працу. Толькі ў патрыятычных кніжках увесь народ можа працаваць у падпольі.
Аднак засцерагайся амбітнасці, яна можа аддзяліць канспіратараў ад тых, для якіх ты працуеш у падпольі. Аднак не суцяшай сябе марнымі спадзяваннямі, не рабі кампліментаў грамадскасці, ведай - на рызыку ідуць нямногія.
Памятай: мы не можам сабе дазволіць падпольную сацыяльную дзяржаву, у якой сотня чалавек бегаюць вакол ста тысяч патрыётаў, праўда гарачых, але іх крэда: «жывіце вы з годнасцю, а мы будзем жыць з камфортам».
Фірма
Падпольная грамадскасць можа ўзгоднена і эфектыўна дзейнічаць, калі знізу ператворыць індывідуальнае прадпрымальніцтва ў незалежныя самакіравальныя грамадскія структуры фірмы. Ваеннае падполле Арміі Краёвай, насуперак супрацьлегламу меркаванню, не ўзнікла ў выглядзе піраміды нішаў з простай залежнасцю. Яно было сукупнасцю «фірм», паміж якімі былі рапрацаваныя функцыянальныя сувязі. Гэта было месніцтва, а не лаяльнасць.
Дэвізам падполля павінна быць правіла: малая група - вялікі бізнэс. Чым больш аўтаномнае аб'яднанне, тым меней арганізацыйных праблем. Парадокс: у падпольі мы ажыццяўляем тыя прынцыпы рацыянальнай арганізацыі працы, якія камунякі імкнуліся вынішчыць. Структура фірмы павінна быць такой, каб максімальна зменшыць колькасць кантактаў. Таму спецыялізаваныя ячэйкі павінны перадаваць адзін аднаму гатовы тавар, які не патрабуе чарговых узгадненняў, выпраўленняў, дапаўненняў.
Калі фірму ліквідуюць, ён аўтаматычна стварае свае чарговыя агенцтвы (напрыклад, выдавецтва арганізуе бібліятэку, якая абслугоўвае сваіх супрацоўнікаў, таварыства навуковых курсаў стварае асабістую паліграфію і г.д.). Думка пра спецыялізацыю зверху згодна рашэнню прынятаму цэнтрам, з'яўляецца праявай бальшавізму. Паколькі менавіта ты, а не ІКС, знайшоў спецыяліста, які можа зрабіць схованкі вашым канспіратарам - няма прычыны, праз якую ты б перадаў кантакт з ім у невядомы канал арганізацыі. Няма такой грамадскай справядлівасці, у імя якой паляпшэнне ўмоваў бяспекі працы ў падпольі не магло б пачацца менавіта з тваёй фірмы.
На пачатку дзейнасці якой-небудзь арганізацыйнай структуры яе цэнтр павінен скараціць да мінімуму новыя кантакты. КДБ у імкненні разбурыць фірму можа зрабіць гэта толькі двума спосабамі: знайсці каго-небудзь з цэнтра (калі гэты чалавек праходзіў па якой-небудзь справе ці паліцыя вышуквала), або змесціць у нашай сетцы правакатара, які паступова будзе рабіць тут кар'еру. Выпадковыя, адзінкавыя правалы не павінны цягнуць за сабой ланцуг масавых правалаў. Менавіта таму наша канспірацыя з'яўляецца выпрабаваннем і з арганізацыйнага боку, паколькі мы як грамадства маем пэўную долю бальшавізацыі. Толькі хворая бальшавізмам арганізацыя не можа працаваць без умяшальніцтва шэфа. Бальшавіцкі цэнтр стала пераходзіць на кіраванне, таму што прамежкавыя звенні не могуць ці не хочуць, а часцей - усё разам, прымаць рашэнні.
Тавар
Поўна тавару, камуністычная хатняя палітыка, ва ўмовах канспірацыі - злачынства. Кожны з супрацоўнікаў фірмы мае дзве магчымасці: пастаўляць ці хлам ці гатовы прадукт. Каб эфектыўна працаваць у падпольі, мы павінны даводзіць да канца асобныя фрагменты канспіратыўнай працы і перадаваць яе адпаведным ячэйкам у патрэбным выглядзе. Гэты прынцып датычны сустрэч, інфармацыі, пошты. Калі мы прызначаем сустрэчу, то неабходна вызначыць час, месца, колькасць удзельнікаў, працягласць. Калі перадаем інфармацыю, трэба звесці яе да пісьмовай формы, інакш ёсць небяспека дэзінфармацыі і плётак. Калі мы перадаем каму-небудзь пакет нелегальнай літаратуры, трэба ведаць дакладную колькасць. Тавар, які варочаецца паміж кааперантамі ў форме жыдзенькіх груповак («мы толькі перадаем, у канспірацыі лепш меней ведаць») у рэшце рэшт трапляе ў якую-небудзь «чорную дзіру», у якой ёсць уваход і ніхто не ведае выхаду і тады большы шанец, што яго знойдзе паліцыя.
У час пасляваеннага беспартыйнага ўзнаўлення краіны мы першае пакаленне, якому пашчасціла бачыць канкрэтныя вынікі нашай працы ў эпоху камунізму.
У падпольнай працы патрэбна эканоміць свой час. Напрыклад, праз пасрэдніцтва «С» дамовіцца пра сустрэчу «А» з «Б», якога ён не ведае. Не перадавай «С»: «Я хацеў бы сустрэцца з «Б», гэта нічога не вырашае, а толькі павялічвае колькасць інфармаваных людзей. «С» павінен сустрэцца з табой яшчэ раз, каб перадаць табе прапановы на сустрэчу, якая сыходзіла ад «Б». Дамоўленасць заўсёды аднабаковая, не патрабуе падцверджання. Зваротны сігнал перадаецца толькі тады, калі партнёру не падыходзіць час ці месца сустрэчы.
Таварам з'яўляецца інфармацыя: «А чакае Б у чацвер, запасная пятніца, у 17.10 з «Советской Белоруссией» у левай руцэ ля кіёску «Белсаюздрук» на плошчы Незалежнасці».
Грошы
Самаахвяраванне і праца на грамадскіх пачатках - гэта жахі камунізму. Незацікаўленасць з'яўляецца найлепшай умовай найгоршай зацікаўленасці: схаваных, а не яўных, амбіцый, схаваных, а не яўных кампенсацый закамплексаванасці, схаванага грэбавання да сістэматычнай працы. Хтосьці не прышоў своечасова, «бо і так ганяе з раніцы да ночы», не надрукаваў акуратна, «бо ён не кадравая машыністка», не зрабіў справу, «бо колькі можна цягнуць на сабе, а жыць на штосьці трэба» - гэта каспіратыўны чыноўнік, які толькі замаруджвае падпольную працу. Хацеў бы штосьці зрабіць для Свабоднай Рэспублікі, але прагне незалежнасці, якая па словах Пілсудскага, павінна каштаваць некалькі капеек і дзве кроплі крыві.
Памятай - патрыятызм заўсёды рызыка, якую ты ўзяў на сябе, але праца ёсць праца. За добра зробленую працу трэба добра плаціць. Камуністы знічтожылі культуру працы шляхам недаплаты, прымушаючы плаціць напалову задарма. Нашыя незалежныя самаўпраўляемыя фірмы не могуць сабе гэтага дазволіць. Патрэбна цвёрда плаціць столькі, каб нашы кааперанты маглі нармальна жыць. Сарамлівыя адносіны да грошаў («не дзеля грошаў працуем у падпольі») з'яўляецца лішняй прытворнай сарамлівасцю. Чырвоныя лічаць, што нам плаціць ЦРУ. А грамадскасць і эміграцыя, якія ахвяруюць на барацьбу за незалежнасць, хочуць толькі адно: каб гэтыя грошы выкарыстоўваліся сумленна і па-гаспадарску. Каб дакладна палічыць грошы грамадскасці, не патрабуецца квітанцыяў, чэкаў, подпісаў і пячатак. Дастаткова сістэмы «мець» і «павінен», а таксама добрасумленнасці.
Сустрэчы
Сустрэчы павінны праходзіць на нейтральнай тэрыторыі, трэба пазбягаць падпольнай працы ў месцы пражывання. Навошта, каб усе ведалі, хто што робіць, нават тады калі людзі выдатна ведаюць адзін аднаго і цалкам давяраюць. Гэта паводле старога правіла, што ніхто не паведаміць толькі пра тое, пра што не ведае. Таму варта абмежаваць колькасць кантактаў і інфармацыі да патрэбаў падпольнай працы.
Калі ты ідзеш па вуліцы з «А» і сустрэнеш «Б», ты не павінен з ім вітацца. Навошта «А», з якім ты ідзеш, ведаць пра тваё знаёмства з «Б». Убачыўшы кагосьці з падпольшчыкаў на вуліцы, падыходзь толькі тады, калі ён дасць табе які-небудзь знак. Бо ты не можаш ведаць, ці мае ён «хвост». Людныя месцы, такія як прыпынкі транспарту, добра падыходзяць для кароткіх сустрэч, аднак толькі для візуальных. Калі ты пабачыш, што партнёр пабачыў цябе, увайдзі ў трамвай (і г.д.) - ён увойдзе за табою - або пакажы, што ты вырашыў ісці пешшу - твой партнёр пойдзе за табой.
Усе больш важныя пытанні, якія патрабуюць спакойнага абмеркавання, якіх-небудзь запісаў, перадачы тавару, павінны вырашацца ў памяшканні. Падслухоўванне, якога ўсе баяцца, вядзецца толькі ў памяшканнях, што даўно знаходзяцца пад назіраннем. Там можна аперыраваць толькі інфармацыяй, запісанай на паперы, або з дапамогаю агульных словаў, напрыклад, вазьмі і аднясі яму гэта, скажы ёй, што ён там будзе і г.д., якія дапаўняюцца запіскамі.
З вопыту апошніх гадоў вынікае, што практычны вынік ад падслухвання вельмі малы. Тут хутчэй размова ідзе пра псіхічны ціск, чым пра магчымасць кантролю нашых намераў у аператыўнам плане. Дастаткова калі тыя, хто дамаўляецца пра сустрэчу, будзе мець папярэдне зарэгістраваны код. Напрыклад, «у кавярне» будзе абазначаць папярэдне выбраную кавярню, а дзень і час будуць наўмысна змененыя на пэўны час. Пры пэўнай колькасці падпольшчыкаў шансы расшыфоўкі такога коду КДБ раўны нулю.
Сувязныя
Сувязныя і кур'еры неабходны кожнаму кіруючыму цэнтру. Яны выконваюць такія справы як разнос пошты, перанос тавару. Сувязны праводзіць разведку, а пасля зацвярджэння шэфам прынцыпаў функцыянавання (канкрэтным вызначэннем задання: што-адкуль-куды) можа сам выконваць гэту справу. Сувязныя па магчымасці павінны чыста, на выпадак правалу, мець пры сабе мінімум рэчаў, якія могуць дэканспіраваць структуру, умець ад іх лёгка пазбавіцца.
Наладжванне ў нашай сістэме сувязі з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных спосабаў дэканспірацыі. Напрыклад, пускаецца плётка, што дзіцёнак Ігрэка, які хаваецца, захварэў на рак, калі гэтая плётка будзе перададзена далей, без праверкі на першай ступені, можа стаць прычынаю таго, што Ігрэк вышле напрамую сувязнога, які пры вяртанні з інфармацыяй, забудзе пра правілы бяспекі. Дастаткова не заўважыць хвост - і правал гатовы.
Сувязнымі неабходна карыстацца тады, калі без іх немагчыма абыйсціся, а не дзеля прынцыпа. Варта заўсёды памятаць, што ў палітычнай дзейнасці просты перанос ваенных схем і абязлічванне кантактаў непажаданыя для атмасферы, у якой ідзе падпольная праца. «Больш важнае за справу салідарнасць» - напісаў калісці Куронь. Гэтую салідарнасць не створыш рукамі адных сувязных.
Нататкі
Нельга мець дома ці насіць з сабою нармальны нататнік. Сцвярджэнне: «Гэта мае старыя знаёмыя», «Гэта сяброўка па-пясочніцы» для паліцэйскіх не з'яўляюцца аргументамі. Паліцыя не ведае, хто для нас з'яўляецца проста знаёмым, а хто кааперантам. Яны рупліва правяраюць людзей, адрасы ці тэлефоны, якія знаходзяцца ў нашым нататніку. Вынікі бываюць неверагоднымі. У сяброўкі з пясочніцы, якая паводле нашай адзнакі з'яўляецца баязліўкай, можа - хавацца хтосьці, каго шукаюць, захоўвацца тавар ці штосьці на гэты кшталт. Магчымы і такі факт, што наш уласны адрас трапіў у рукі паліцыі толькі таму, што камусьці было ляніва зашыфраваць асобаў, якія асыцыіруюцца ў яго выключна з пясочніцай, што ёсць па яго паняццям «паўнасцю невінаватай».
Група падпольшчыкаў, хаця і ўключае шмат асобаў, пра дзейнасць каторых мы не маем (і добра) ніякага паняцця, з'яўляецца адносна ўсё ж такі невялікім. Так было заўсёды, дастаткова пачытаць надпісы на магілах апошняй вайны: сем'і маглі з гонарам сказаць: «Гэта мы!». Таму адзін неабдуманы крок, след, адрас можа выклікаць чорны ланцуг правалаў. І таму неабходна шыфраванне самых неабходных нататак. Не хвалюйся пра тое, што «сам такі нататнік падазроны». Заўсёды можаш адказаць паліцэйскаму: «Я не жадаю, каб мае сябры перажывалі за мяне такія самыя непрыемнасці, як я з вамі ў гэты момант». Вуліцы патрэбна запамінаць, натаваць толькі нумары дамоў. Нататкі лепш запісваць алоўкам і закончаныя справы выціраць гумкай. Закрэсліванне ручкай не знічтажае старога запісу.
За выключэннем шыфраванага нататка, які перыядычна патрэбна перапісваць, пазбаўляючыся непатрэбнай інфармацыі, усе натакі патрэбна весці спосабам мініцюрызацыі, што дазваляе лёгка выкінуць ці з'есці. Запісы на чым-небудзь выпадковым жорстка караюцца. Адзін дысідэнт сямідзесятых гадоў запісаў штосьці на плотнай камп'ютарнай паперы і ў момант правалу, калі б неспадзяваны ўдар дубінкай па спіне, ніколі б гэтага не праглынуў.
Тэлефоны
Патрэбна абмежаваць да мінімуму тэлефонныя размовы, паколькі яны з'яўляюцца самым простым спосабам заўважыць нас. Званіць амаль заўсёды выключна з аўтаматаў ці з месца працы. Патрэбна адкінуць дзіцячы этыкет - не прадстаўляючыся пытацца: «Ці ёсць Гена?». І размаўляць без загадкавых фразаў накшталт: «Ты паклаў ужо гэтыя селядцы?» - «Так, я ўжо паклаў іх у шафу» - «Ты што?! Селядзец у шафу?» - «Ннну... у маразільную шафу»... Праўда, бывае, што перапужаныя абывацелі, пры інфармаванні адзін аднаго, напрыклад, пра ліпкія рукі якога-небудзь чыноўніка кажуць: «Ведаеш, гэта не тэлефонная размова, гэта я табе распавяду пры сустрэчы», гэта гарантуе нам інфармацыйны шум, які эфектна маскіруе падпольную дзейнасць. Аднак чорт не спіць. У падпольі павінен дзейнічаць агульны жыццёвы прынцып - тэлефон служыць узаемаразуменню, а не балбатні.
Тое, што мы чуем у тэлефоне шчаўчкі і «размова кантралюецца» не азначае, што мы ўжо дасягнулі ідэалу ўселадарнасці паліцэйскай дзяржавы, апісаны Оруэлам у «1984 годзе». Гэта толькі падцвярджае, што камуністы па -ранейшаму імкнуцца да свайго ідэалу: кантраляваць усё, што магчыма, і за колькі магчыма.
Паштовая скрыня
Паштовая скрыня - гэта шлюз, які прыпыняе ланцуг у выпадку правалу. Гэта памяшканне праз якое кантактуюць асобныя арганізацыйныя ячэйкі: служыць для заброскі матарыялаў, перадачы інфармацыі і г.д. Паштовую скрыню нельга выкарыстоўваць зачаста ці зрэдку. Калі выкарыстоўваецца занадта часта, рух каля яго выклікае непатрэбную ўвагу суседзяў (у выпадку з кватэрай), або працаўнікоў (у выпадку з магазінам). Калі паштовая скрыня выкарыстоўваецца занадта рэдка, сувязь паміж людзьмі паслабляецца. Ніхто не будзе сядзець двойчы ў тыдзень па некалькі гадзінаў, каб раз на месяц адчыніць камусьці дзверы. Утрыманне паштовай скрыні, якая мае добрую схованку або суседняе памяшканне, што служыць для захоўвання матарыялаў, звязана з адносна невялікай рызыкай. Калі хтосьці, хто пагадзіўся функцыянаваць у якасці кантактнай скрыні і прад'яўляе шмат умоваў і перасцярогаў - лепш адмовіцца ад яго дапамогі. Гэта патрабуе ад цябе менш намаганняў, чым сістэматычная тэрапія, якую патрабуе твой кааперант.
У летапіс польска-ярузельскай вайны ўвойдзе канспіратар, які ва ўтрыманую ім скрыню ўпусціў першага чалавека з таварам, і нікога больш. Хаця наступныя давалі сігнал пра свой прыход спосабам раней дамоўленым, ён толькі затрымліваў дыханне. Бо не мог ён адчыніць дзверы, калі мае настолькі каштоўны тавар.
Кантора
Калі ты хочаш пазбегнуць доўгіх тэлефонных размоваў і сустрэч у горадзе, патрэбна адчыніць кантору, у якой ты будзеш прымаць сувязных і сталых супрацоўнікаў. Калі кіруеш працай 7-10 чалавек, без канторы заканспіруешся да смерці. Будзеш бегаць толькі дзеля таго, каб падтрымліваць канспіратыўныя кантакты, якія пры першай выпадковай аварыі выклікаюць перашкоды ў працы арганізацыі. Натуральна, кантору і паштовую скрыню, як месца сыходжання розных ніцяў, трэба захоўваць.
Схованкі
Захоўвай правіла: схаванае найгоршым чынам усё ж такі лепей, чым навідавоку. Візіты паліцыі, умоўна кажучы, бываюць трох відаў.
Першы - гэта прыход людзей, якія бегла аглядваюць кватэру. А раптам якая матрыца павелічыцеля ўманціравана ў друкаваную машынку, або рамку для афсетнага друку хтосьці выкінуў у сметніцу?
Другі від візіту - гэта сістэматычны вобыск, які, хочаш не хочаш, патрабуе прагляду ўсіх кніжак, скрыняў, папераў. Гэта нудная руплівая шматгадзінная праца.
Трэці від агляду - калі паліцыя мае ўпэўненасць, што ў памяшканні знаходзіцца склад ці друкарня: пошукі да пераможнага канца. Тэарытычна цудаў не бывае: што чалавек схаваў, тое чалавек знойдзе.
Практычна «візіты трэццяй ступені» здараюцца выключна рэдка, другога - рэдка, а 90% правалаў пры вобысках з'яўляюцца вынікам нядбайнасці ў падпольнай працы: усё ляжыць навідавоку. Часам дастаткова, што загляне да нас суседка, нават не абавязкова даношчыца, проста пляткарка. Замест таго, каб верыць у «што-небудзь», падлічваем рызыку. У момант любога правалу ёсць шанец штосьці ўратаваць. Важна, каб схованкі ці патаемныя ўваходы-выхады адпавядалі функцыі памяшкання. Той, хто сваю працу разглядае сур'ёзна, павінен мець дома схованку для дробязей, куды за некалькі секундаў можна б было схаваць якую-небудзь невялікую рэч і іншую схованку на невялікую колькасць падпольнай літаратуры. Тут ёсць абавязковае правіла: не заканспірыравацца насмерць. Адзін экзэмпляр якой-небудзь кнігі ці часопіса не стварае ніякай пагрозы. Такую рызыку мы мусім дзяліць з мільёнамі салідарных грамадзян.
Падпольная літаратура
Падпольная літаратура гэта мэта і сродак дзеяння. Яна з'яўляецца спосабам грамадскай сувязі. Забяспечвае сувязь паміж паміж падзеленымі канспірацыяй групай кааперантаў. Фірмачы могуць праз свой падпольны друк атаясамляць сябе з пэўным інтэлектуальным узроўнем асяродку і палітычнымі выбарамі фірмы.
Падпольная літаратура з'яўляецца для пачаткоўцаў школай падпольнай працы. Страх і яго пераадоленне можна вымяраць стосамі схаванай і пперанесенай падпольнай літаратуры. Сець распаўсюджання літаратуры ў пачатку - галоўная крыніца інфармацыі, грошай, матэрыялаў.
Вытворчасць і распаўсюджанне падпольнай літаратуры ўводзіць нас у элементарныя правілы падпольнай працы: ізаліраванне розных функцыяў (напрыклад, паліграфіі, г.зв. тэхнікай распаўсюджання), стварэнне скрыняў - шлюзаў (напрыклад, паміж рэлакцыяй і тыпаграфіяй), строга абавязковае аддзяленне опта ад розніцы (у распаўсюджванні і забяспечванні).
Варта звярнуць увагу на факт, што з часам нашы кааперанты выходзяць між сабою на прамыя сувязі без дазволу цэнтра. Напрыклад, цэнтр выключае якуюсьці оптавую базу з выкарыстання па прычыне пагрозы правалу, але старыя сувязі яе кіраўніка з кліентам, што не падазравае небяспекі прыводзяць да таго, што ён трапляе ў кацёл з намерам выканаць джэнтэльменскае пагадненне: «пакінь мне 50 асобнікаў «Малага канспіратара», бо далёка ехаць да новай паштовай скрыні».
Паліцыя
Адносіны падпольшчыкаў з паліцыяй павінны мець салідную дыстанцыю. Паліцыя неўсемагутная і неўсюдыісная, але таксама не з'яўляецца бандай дурняў з садысцкімі нахільнасцямі. Гэта адзін з найстарых у свеце інстытутаў, і яе досвед патрэбна ацаніць перш, чым рытуальным рухам, аддаючы ёй рэмень і шнуркі як арыштант.
Паліцыя падобна да іншых установаў рэспублікі, і тайныя агенты з другой змены нярэдка за некалькі хвілінаў да канца працы змываюцца, аднак трапляюць і ў паліцыі людзі, што маюць прыроджаны інстынкт паляўнічага. У адным гарадку быў, напрыклад, паведамляльнік, які вырашыў выявіць дысыдэнтаў і прагульваўся па вуліцах падчас сканчэння ТВ-праграмаў. Тыя, у каго пасля сканчэння праграмы было запаленае святло, траплялі пад падазрэнне. Зараз было дастаткова праслухаць пару размоваў, каб вызначыць крыніцу заразы.
На шчасце, паліцэйскія па прызванні сустракаюцца нячаста. Слава паліцыі заключаецца ў руціннасці і агромністым бюджэце. Нават калі 90% магутнасці фабрыкі МУС вырабляе брак, нават калі на фальшывы выклік з'яўляецца туды адначасова некалькі дзесяткаў калабарантаў - паліцыя застаецца больш дзейсным інстытутам камуністаў, чым партыя або армія.
Факт, што пасля выкрадання «Салідарнасцю» падстрэленага Яна Нарожыяка паліцыя, не маючы ніякага следу, пайшла па ніці тэлефонаў з нататніка, канфіскаванага падчас першай «справы Наражыяка», у 1980г., даказвае, што нічога ў яе дасье не губляецца нават праз некалькі годоў. Таму ўвесь час рызыку трэба пралічваць: не патрэбна падымаць гвалт пасля кожнага сігналу, які сведчыць пра небяспеку, але «апёк» павінен выклікаць хаця б каранцін. Тут парэбна лічыцца з сур'ёзным запозненнем дзеянняў праціўніка. Паліцыя - не швайцаскі гадзінічак, а савецкая бюракратычная машына.
Хвост
Сачэнне КДБ бывае розным. Часам мэтанакіраваная («клоп», прымацаваны да аўтамабіля, што дазваляе пільнаваць на даўжыні, стварэнне «пастоў» у прыватных кватэрах, што служаць для падслухоўвання і назірання), у іншы раз нахабная, надакучлівая. Яна заўсёды ставіць за мэту пазбавіць нас ад спакою падчас падпольнай працы. Дакладны хвост дазваляе напасці на сляды тваіх кантактаў. Нахабны - разлічаны на псіхалагічнае дзеянне - напужаць цябе.
Канспіратыўная група дапамагае і пазбаўляе адначасова. Палягчае цяжкасць сталай рызыкі, выпрацоўвае прывыканне, памягчае стрэсы, аднак таксама прытупляе пільнасць. Памылковая ўпэўненасць, што каспіратары больш высокага ўзроўню больш падвергнутыя небяспечнасці назірання, а табою, маленькім вінцікам, ніхто не цікавіцца. Калі памятаеш пра тое, што заўсёды ў цябе можа з'явіцца хвост, твае шанцы пазбегнуць слежкі павялічваюцца. Дакладны хвост гэта цэлая брыгада з 10-12 чалавек, што перасоўваецца на трох-чатырох аўтамабілях. Калі ты едзеш аўтобусам ці ідзеш пешшу, ён страхуе цябе спераду і ззаду.
Калі ты заўважыў сачэнне, першы твой абавязак - пазбавіцца ад хваста, схавацца з вачэй. Лепш - натуральным і спакойным чынам, каб паліцыя не заарыентавалася, што ты ведаеш пра сачэнне. Горш - выкарыстоўваць хітрасці, выходзячы праз прахадныя двары, дамы з мноствам выхадаў і складанай планіроўкі, меняць накірунак руху.
Тваёй першай думкай павінна быць: я пагарэў (наколькі і як надоўга гэтага ты яшчэ не ведаеш) і гэта павінна скончыцца на мне. Я не маю права навесці паліцыю яшчэ на каго-небудзь, не магу нічога выпраўляць пры спешцы. Калі ты пакінуў аўтамабіль, не вяртайся да яго (у іх застанецца твой здымак, адзін на 10 мільёнаў здымкаў тваіх грамадзянаў, але не іх адрас).
Кацёл
Калі паліцыя нападзе на след канспіратыўнай кватэры, яна робіць у ёй кацёл (засаду), гэта значыць пачынае напрацягу некалькі дзён ці нават тыдня дзяжурыць у ёй тры змены, хапаючы тых, хто ўваходзіць ў гэтае памяшканне. Таму, кожнае памяшканне павінна мець някідкую, але ўсё ж бачную сігналізацыю, што перасцерагала б пра «кацёл». (Лепш за ўсё ўсталяваць сігналізацыю перад памяшканнем і непасрэдна перад уваходам). Працуючы ў падпольі, памятай, што адкрыты дом адкрыты і для паліцыі.
Правал
Патрэбна чакаць правалу, нават у самы нечаканы момант. Добра, калі са здзіўленнем, расчараваннем ці палёгкаю задаеш сабе пытанне Салжаніцына: Гэта ўжо? - памятаць, што ён з'яўляецца толькі адным з доўгага, вельмі доўгага шэрага.
Пры падключэнні кааперанта да працы патрэбна абмеркаваць з ім алібі на выпадак правалу. У вочнай стаўцы з паліцыяй ідэалам становіцца маўчанне, але не так ужо і блага - перш чым рашуча адмовішся ад паказанняў - даць кароткае (хаця б непраўдападобнае) алібі, што тлумачыць сітуацыю. Асабліва таму, што паліцыя наогул часта не ведае, з кім мае справу і не варта ствараць вобраз парафесіянальнага канспіратара.
Пры арышце трэба памятаць, што чым болей хтосьці рашучы, тым карацейшым будзе для яго фізічнае і псіхічнае ўздзеянне КДБ. Чым хутчэй яны запэўняцца, што нічога ад нас не даб'юцца, тым хутчэй перастануць мучыць. Ведаючы вопыт мінулага можна прывесці мноства прыкладаў людзей, якія рашуча адмаўляюцца ад паказанняў і вызваленыя з-пад арышту РАНЕЙ за тых, якія іх сыпалі.
Пры пераходзе праз браму следчага ізалятару, неабходна на час забыць пра ўсё, што страціў і магчыма надоўга. Пачнецца другі этап барацьбы, які з'яўляецца найцяжкім выпрабаваннем нашай годнасці, веры ў чалавека і чалавечую салідарнасць.
Адсідка
Нават адзінокія, ізаляваныя, пакараныя карцарам за кантакт з таварышамі, «рэсацыалізаваныя» службай турэмнай аховы, мы можам быць моцнымі ўспамінамі, верай у тых, хто нам паверыў, застаўся з намі і зараз змагаецца за нашу свабоду. Праходзячы праз браму турмы, неабходна падумаць, што ўсё пачынаецца зноў, а не тое, што канец.
Сядзець у турме трэба вучыцца. Ёсць людзі - выдатныя таварышы ў барацьбе, працы і забаве, але пакутлівыя ў якасці сукамернікаў. Закрыты свет камеры патрабуе ў штодзённым жыцці паніжэння рэгістра, глушэння легка ўспыхваючай агрэсіі, не надзяляць увагі сваёй асаблівасці ці тэмпераменту. Патрабуе больш такту, ураўнаважанасці, кантролю эмоцый, чым утрымліваецца ў любым кодэксе свабодных людзей. Патрэбна ўмець сядзець, каб не парушыць спакойнаю атмасферу сукамернікаў. Патрэбна складаць сабе план на дзень, навязваць дысцыпліну заняткаў, падпарадкаваць сябе ўнутраным абмежаванням, каб знешнія абмежаванні (турэмныя правілы, ціск сумеснага жыцця з людзьмі, якім нельга верыць да канца і г.д.) не зламілі нас. У лістах да родных нельга занадта раскрывацца, пісаць пра што і пра каго хвалюемся - іх чытае наш следчы, а не толькі турэмная цэнзура.
Боль
Больш за ўсё людзі баяцца болі і адзіноты. І тое, і другое асацыіруецца з найгоршым, з тым, што ліквідуе сувязь паміж людзьмі. Аднак фізічны боль можна ўявіць. Кожны з нас час ад часу яе адчувае - ламае руку, ідзе да зубнога, кладзецца на аперацыі. Адзінае, што ты не павінен даваць згоду на гэты боль, гэта не боль па асабістаму выбару, чалавека проста зміраецца са сваім лёсам.
Арышт, турма, катаванне, біццё - гэта боль і адзінота, на якія чалавек павінен рашыцца сам. Спачуванне зламаным і пакутнікам, спачуванне чалавечаму падзенню і слабасці не можа быць дазволам, дадзеным звыш «у імя даравання, бо невядома, што кожны з нас раскажа. калі яму пачнуць вырываць пазногці». Аднак ніхто пазногцяў не вырываў, а адмовіўся ён ад сябе ў выніку адной размовы перад сталом КДБэшніка, «таму што мае жонку і дзяцей». Так вось, наша салідарнасць, гэта салідарнасць адносна іншых людзей, якія таксама маюць жонак і дзяцей.
Культура
Барацьба з чырвонымі зводзіцца да сутыкнення ў сферы, якую шырока разумеем як культура. Кінуты ў наш бок выклік гучыць: хто хутчэй, мы ці апарат прымусу і гвалту паддадзімся саветызацыі? Не ўспрымай прымітывізм і хамства як глупства. Не недаацэньвай праціўніка, памятай, што наша КДБ з'яўляецца малодшым братам усесаюзнага (расейскага) КДБ. Гэтая традыцыя ніколі не памірае зусім: сілаю і слабасцю чырвоных з'яўляецца іх бюракратычная руціна. Мы абавязаны іх перамагчы ў сферы культуры: хутчэй уводзіць іннавацыі, вынаходзіць новыя патэнты падпольнай працы, прыводзіць да разгубленасці камуністаў праз стварэнне ім чарговых палёў барацьбы. Хтосьці, хто напачатку польска-ярузельскай вайны разаслаў ліст з вайсковым штампам, які заклікаў часова ўстрымацца ад рэпрэсіяў у адносінах да дзеячаў «Салідарнасці», перамог чырвоных інтэлектам. Савецкую машыну нярэдка заклінівае ад адной пясчынкі.
Страх
Апошняяя вайна паказала, што адна справа насіць значку «Салідарнасць», але зусім іншае падтрымаць яе справай. Калі хтосьці прапануе свае памяшканне ў якасці паштовай скрыні і пры гэтым пытаецца: «Гэта надоўга?», можаш быць упэўнены, што праз пару тыдняў ён пачне даваць трэшчыну і, пераконваючы ў «правале» распавядзе табе нейкую гісторыю пра падазроных тыпаў, што круцяцца вакол.
Страх амаль ніколі не праяўляецца ў форме заявы: «не хачу гэтага рабіць, таму што баюся». Чалавек, што баіцца працаваць у падпольі, наогул рацыёналізуе свой страх і рэагуе агрэсіяй на тых, хто паставіў яго перад неабходнасцю драматычнага выбару. Падпольшчыкі абвінавачваюцца ў «піянерскіх гульнях», у адсутнасці ці ізлішку ветлівасці, у тым, што не маюць часу пагаварыць на трывіяльныя тэмы, або наадварот - сядзяць і сядзяць, нібыта толькі і чакаюць КДБ...
Людзі з заячым сэрцам агульнымі фразамі кажуць пра неабходнасць захавання народнай сутнасці, і нецяжка здагадацца, што менавіта сябе лічаць гэтымі найлепшымі, без якіх Радзіма не абыйдзецца ў будучым, пра маральны супраціў, лепш за ўсё бачным для праціўніка, пра тое, што ўсялякая хітрасць ураўноўвае нас з хітрым праціўнікам... Пры гэтым трэба быць гатовым да таго, што гэтыя рацыяналізацыі асабістага страху нараджаюцца ў пакутах, і напаткаюць нас паступова. Нейкі чалавек тыднямі сцвярджаў сабе, што збіраецца данесці на суайчынніка, які займаўся прастытуцыяй, хоць насамрэч рыхтаваўся выдаць... Царква асуджае гвалт, і тыя, хто насамрэч працуюць у падпольі. таксама баяцца, але замест таго, каб апранаць на свой страх годныя маскі, спрабуюць перамагчы яго салідарнасцю і братэрствам. Людзі, якія абсалютна не ведаюць страха - самыя небяспечныя супрацоўнікі, на шчасце яны рэдкія.
Містыфікацыя
Па магчымасці спрабую вызначыць сферу сваёй кампетэнцыі і тое, што канкрэтна ты выконваеш у яе рамках. Калі «А», «Б» і «С» перад размовай не вызначаць, хто што павінен рабіць і пад чыім кіраўніцтвам, то прынцып «лепш меней ведаць» можа прывесці да таго, што несвядома прыкладзеш руку да ўзнікнення якой-небудзь містыфікацыі, для кагосьці станеш кімсьці з «яго людзей», хтосьці павышэй будзе дабудоўваць твае замкі на пяску, магчыма таксама, што не не кажучы да канца што-небудзь у імя канспірацыі. павялічыш колькасць інфармацыйных шумоў. Калі з'яўляешся пасрэднікам у якім-небудзь кантакце, які служыць бяспецы больш высокага арганізацыйнага звяна, імкніся канкрэтызаваць інфармацыю, якую перадаеш з тым, каб не ўзнікала неабходнасць удакладняць яе праз кантакт зацікаўленых бакоў. Напрыклад сігнал тыпу: «КДБ усё ведае аб ІКСе» можа толькі перашкодзіць працы ІКСа.
Маніі
Дэманстратыўная сочка КДБ, а таксама страх перад усюдыіснай паліцыяй можа прывесці да навязлівай ідэі акружэння з усіх бакоў. Акрамя маніі пераследу, якая лёгка ўзнікае ва ўмовах палявання на людзей, варта абараняцца ад людской мудрасці, якая зводзіцца да сцвярджэння, што ўсё з'яўляецца правакацыяй: той, каго яшчэ не схапілі, толькі таму «ходзіць на свабодзе», таму што ўладам гэта выгадна.
Адмаўляючы рэальнасць таго, што мы робім, мы самі сябе кастрыруем. Гэта прыём да якога звяртаецца грамадства без усялякіх дзеянняў з боку паліцыі. Ацэнка рэчаіснасці ў катэгорыях вялікай змовы (імперыялістаў, Камінтэрна ці жыдамасонаў) ці вялікай правакацыі (маскалі, што прагнуць, каб мы зарэзалі сябе ўласнымі рукамі, КДБ, якое пусціла партыю ў лібералізацыю, каб яе скампраментаваць ці войскі, якія... і г.д.) мае характар маніякальны.
Балбатлівасць
Старая прымаўка кажа: балбатун горш за даносчыка. Бо балбатуна цяжэй выявіць, пляткар не бярэ на сябе ніякай адказнасці. Таму калі робіш заўвагі пра падпольную працу, пазбавіць іх ад дэканспіруючых каго-небудзь дэталяў, а тым болей не даваць з разбегу якіх-небудзь прозвішчаў і адрэсаў. А перш за ўсё па-за колам бліжэйшых супрацоўнікаў не весці так званых вольных размоваў. Іншая прымаўка часу апошняй вайны кажа: «Нават найлепшы канспіратар на нейкі час, як халадзільнік павінен размарозіцца». Аднак істотна, каб пры размарожванні, ён ведаў, на якой кухні гэта адбываецца, ці прысутнічаюць пры гэтым свае. Тайна, якую перш за ўсё трэба захоўваць у падпольнай працы, гэта структура арганізацыі і ананімнасць падпольшчыкаў. Асобныя людзі, пайманыя з якім-небудзь таварам, пакуль не прагаворацца пра сваё становішча ў арганізацыі маюць адносна высокія шанцы выйсці сухімі з вады, што значыць з невялікім прысудам. І, перш за ўсё, сваёй рашучасцю выратоўваюць дзесяткі таварышаў.
Свабода
У 1944 годзе палякі і іншыя народы Ўсходняй Эўропы былі пазбаўлены правоў. Ступень бяспраўя ў розныя перыяды розная, бо няма нічога больш эластычнага, чым «сацыялістычны правапарадак». 13 лютага 1981 года з'яўляецца толькі асаблівым выпадкам гэтай агульнай праўды камунізму: бяспраўе было афіцыяльна прызнана ў якасці закону ваеннага становішча. Як заўсёды пры камунізме, адно дакладна: межы нашай савбоды з пачатку і да канца залежаць ад ступені нашага супраціву. Гэта павінен памятаць кожны, хто стаў на шлях апазіцыйнай дзейнасці. Згодна тлумачэнню марксістаў, свабода гэта свядомая неабходнасць нашай няволі. Мы лічам, што свабоды маюць не столькі, сколькі даюць, а столькі, сколькі мы самі яе возьмем. Калі не пачнём будаўніцтва свабоднага грамадства з асобы, якая вучыцца здабываць сабе савбоду, то пасля перамогі над камунякамі мы зноў вернемся на першыя старонкі гэтай кніжачкі. Таму змагаемся не толькі за перамогу над камунай, але і з камунаю ў нас саміх.
Напачатку кожнаму цяжка працаваць у падпольі. Усе баяцца, калі ўпершыню бяруць пачак такіх кніжак як гэтая і павінны аднесці іх да незнаёмага чалавека, які напэўна баіцца не менш за першага. Аднак калі абодва пераадолеюць гэты страх, гэта будзе адпавядаць таму, быццам яны самі выламалі дзверы сваёй турмы, у якую іх замкнулі. Пасля выламваюць наступныя і наступныя. Усміхаюцца адзін аднаму. Таму што свабода не тое, у ва што дастаткова верыць. Неабходна яе практыкаваць.
ГРАМАДЗЯНІН І СЛУЖБА БЯСЬПЕКІ
Позва
Згодна працэсуальнаму кодэксу (арт. 114) орган, які выклікае ў суд, аддзел МУС, КДБ, пракуратура, павінен на адпаведным бланку запоўніць усе, што на ім ёсць рубрыкі. Часцей за ўсё на павестках «№ справы» і «у якасці» не запоўненыя або запоўненыя з парушэннем правілаў. Адсутнасць адпаведнай адзнакі вызваляе выклікаемага ад абавязку з'явіцца. Часта замест нумара справы ўпісваецца «па службовай справе», «пашпартнаму», «асабістаму», «па справе складання пратакола» і г.д. Аднак працэсуальны кодэкс канкрэтна абумоўлівае, што там павінен знаходзіцца нумар справы. Рубрыка «у якасці» можа ўтрымоўваць толькі адно з ніжэйпрыведзеных вызначэнняў: сведка, эксперт, перакладчык, падазроны, абвінавачаны, асуджаны.
Таму адсутнасць у позве якой-небудзь пазіцыі ў згаданых рубрыках вызваляе нас ад абавязку прыходзіць па ёй, бо яна з'яўляецца нефармальнай і адсутнасць вашай рэакцыі на яе не будзе мець якіх-небудзь юрыдычных наступстваў для вас. Нягледзячы на гэта, разумеючы неправамоцнасць позвы, шмат людзей з'яўляюцца ў аддзяленні МУС, з тлумачэннем жадання «не звяртаць на сябе лішнюю ўвагу», або «каб не раздражняць органы».
Гэтыя тлумачэнні падаюцца нелагічнымі. Яны толькі палягчаюць неправавыя дзеянні рэпрэсіўных органаў. Калі на наш адрас прыйшла позва, то тлумачэнне пра «нежаданне звярнуць на сябе ўвагу» губляе сэнс. Затое той, хто падпарадкоўваецца нефармальнай позве ў імя «святога спакою» і добрых адносінаў з МУС і КДБ, з'яўляецца тым, каму раней ці пазна прапануюць супрацоўніцтва.
Паколькі, як правіла, нефармальная позва з'яўляецца першым этапам, на якім КДБ устаноўлівае кантакт з грамадзянінам. Пазней такі чалавек атрымае запрашэнне ў кавярню на «размову, якая не да чаго не абавязвае» і яе канец лёгка прадугледзіць. Або размову давядзецца перапыніць так ці інакш «абвастраючы» адносіны з МУС і КДБ, або прыняць прапанову. Служба бяспекі не размаўляе з тымі, якія незалежна ад прычыны не жадаюць размаўляць з КДБ, гэта для іх трата часу. КДБ шукае людзей мягкіх, бо толькі з іх ёсць шанец штосьці выцягнуць, іх пазней можна шантажыраваць і прымусіць да супрацоўніцтва.
(Тут і далей: курсівам прыведзены палажэнні адпаведнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь).
У адрозненні ад Польшчы, заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае ў якасці абавязковага рэквізіту павесткі нумар крымінальнай справы. У залежнасці ад мэты позвы, яна мусіць быць аформлена і ўручана наступным чынам:
Выклік на допыт. У адпаведнасці з арт. 216 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, што ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001 года (далей - КПК), сведка, а таксама абвінавачаны, які знаходзіцца на свабодзе выклікаюцца на допыт позвай, дзе павінна быць указана, хто і ў якой якасці выклікаецца, да каго і па якім адрасе, час яўкі на допыт, а таксама наступствы неяўкі без уважлівых прычын. Позва павінна быць уручана выклікаемай асобе пад распіску. Пры адсутнасці выклікаемай асобы позва ўручаецца пад распіску каму-небудзь з паўналетніх членаў яго сям'і або адміністрацыі па месцу яго працы, якія абавязаны перадаць павестку выклікаемаму на допыт. Аднак КПК прадугледжвае, што дапытваемы можа быць выкліканы з выкарыстаннем і іншых сродкаў сувязі. Выклік на допыт у якасці сведкі асобы, што не дасягнула 16 гадоў, праводзіцца праз яго бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў. Калі дадзеная асоба выклікаецца ў якасці абвінавачанага і падазронага, выклік праводзіцца ў агульным парадку.
Выклік для прад'яўлення абвінавачання. У адпаведнасці з арт. 242 КПК абвінавачаны, які не ўтрымоўваецца пад вартай, выклікаецца для прад'яўлення абвінавачання на допыт з позвай, змест якой можа быць перададзены таксама тэлефонаграмай ці тэлеграмай. Закон прадугледжвае магчымасць прымянення і іншых сродкаў сувязі для выкліку абвінавачанага. У позве павінна быць указана, хто выклікаецца ў якасці абвінавачанага, куды, дзень і час яўкі, а таксама наступствы неяўкі. Позва павінна быць уручана ў парадку, аналагічным уручэнні позвы пра выклік на допыт.
Выклік у суд. КПК наогул не ўрэгуляваў пытанне пра парадак афармлення і ўручэння павесткі пра выклік у суд. На практыцы выклік ажыццяўляецца накірункам павесткі, якая ўручаецца па аналогіі з павесткамі на стадыі следства.
Няўка на допыт, для прадастаўлення абвінавачвання, у суд без уважлівых прычын цягне за сабой прымусовае прывядзенне і/або адказнасць за ўхіленне ад дачы паказанняў. Аднак, выклікаемы, незалежна ад яго працэсуальнага статусу, мае права не прыйсці па выкліку пры наяўнасці ўважлівых прычын, якія пазбаўляюць магчымасці з'явіцца ў прызначаны тэрмін. Пра прычыны неяўкі неабходна папярэдзіць орган і асобу, якая накіравала позву.
Акрамя нефармальных павестак, якія для невыпрабованых людзей могуць скласці ўражанне поўнай адпаведнасці прававым нормам, існуе цэлая гама разнастайных павестак, запрашэнняў, прапановаў сустрэцца з работнікамі службы бяспекі ці то ў службовых, ці то ў гастранамічных установах. Гэтыя павесткі нават не спрабуюць стварыць ўражанне адпаведнасці патрабаванням заканадаўства.
Калі пры першай размове ад вас не пачалі рашучага «не», пачынаюць вам тэлефанаваць, наведваць на працы, прапаноўваць сустрэчы, а калі мы будзем больш настойлівымі - нефармальныя павесткі па справе выканання дарэмных фармальнасцяў (на самой справе дзеля правядзення размовы з намі). Праз некаторы час мы спакутаваныя, адчуваем сочку (часта нам гэта ўнушаюць работнікі органаў). Дзеля «святога спакою» падпісваем якое-небудзь абавязацельства, якім часцей за ўсё бывае абяцанне маўчаць.
Пасля падпісання намі якіх-небудзь абавязацельстваў КДБ імкнецца нагадваць пра наступствы незахавання абавязацельстваў, што фігуруюць у падпісаным тэксце. А такое абавязацельства, калі яно нават датычыцца найважнай справы, мае такую самую прававую сілу, як, напрыклад, подпіс пад «дэкларацыя лаяльнасці», што не мае ніякай прававой сілы, хаця яно было падпісана ў прысутнасці самога міністра ўнутраных справаў.
Парадай людзям, якія заблыталіся ў адносінах з КДБ, а таксама для тых, каго пад той ці іншай прычынай будуць да гэтага прымушаць (шантажом, абяцаннямі і г.д.) з'яўляецца адказ «не» і «не». Нічога не падпісваць, патрабаваць пратакаліравання ўсіх размоваў, даводзіць іх да агульнага ведама, пісаць у пракуратуру. Гэта пакуль адзіны спосаб, дзякуючы якому кожны з нас індывідуальна можа вызваліцца ад уціску, шантажу, сачэння, дзеянняў супраць сябе, а таксама можа захаваць унутраны спакой. Выцягванне на божы свет брудных метадаў службы бяспекі з'яўляецца адным са шляхоў барацьбы за законнасць у краіне.
Затрыманне (арышт)
Артыкул (206, пар. 1) крымінальна-працэсуальнага кодэксу кажа: «Міліцыя мае права затрымаць падазроную асобу, калі ёсць абаснаванае меркаванне, што яна ўчыніла злачынства, але ўзнікае небяспека знікнення гэтай асобы ці знічтажэнне слядоў злачынства. Час затрымання трэба зафіксаваць пісьмова». Гэта азначае, што затрымліваць можна толькі тых, адносна якіх існуе абаснаванае меркаванне, што яны ўчынілі злачынства.
Гэта тэорыя. Сучасная практыка паказвае, што следчыя органы занадта часта разумеюць змест гэтага артыкула ў выгадны для сябе бок. У выніку кожны грамадзянін краіны можа ў любы момант быць затрыманы на 48 гадзін без указання прычыны. Вядома, што той, хто пасядзіць пад арыштам, становіцца больш падатлівым і яго лягчэй будзе зламіць. Арыштаванаму супрацоўнікі службы бяспекі даюць зразумець, што ён знаходзіцца за крок ад месца пазбаўлення свабоды на больш працяглы тэрмін і што ад яго пазіцыі і волі залежыць, ці атрымае ён санкцыю пракукуратуры. Як правіла, кожнае праяўленне нашай слабасці, нашай падатлівасці сустракаецца з рэакцыя следчых. Калі пачнем гаварыць, можам быць вызваленыя з-пад арышту раней за сканчэнне 48 гадзін.
Бо асоба затрыманая ад МУС і КДБ, што азначае, што пытанне пра вызваленне можа вырашаць следчы, які карыстаецца тым, што ўсё знаходзіцца ў яго руках. Аднак гэта цягнецца толькі 48 гадзін.
Зараз, з моманту ўвядзення ваеннага становішча, гэты перыяд працягнуты для кожнага з нас на нявызначаны час (да сёння - на некалькі месяцаў) і названы «інтэрніраваннем». Гэта значыць у любы момант мы можам аказацца пленнымі ў сваёй краіне, калі наш стыль жыцця ці нашы погляды не падабаюцца паліцэйскаму апарату.
Згодна заканадаўству, работнік, які ўчыняе затрымку, абавязаны прывесці прычыны затрымання. Часам знешняе падабенства з небяспечным злачынцам, часам «мне загадана» (звычайны міліцыянер у мундзіры), часам «не будзь такім цікаўным, а то дам па мордзе» і г.д. Пасля выхаду з-пад арышту патрэбна як мага хутчэй напісаць скаргу ў пракуратуру, якая, як на большасць нашых лістоў, нічога не адкажа. Але важна, каб застаўся след неправавых дзеянняў.
Хто можа быць затрыманы. У адпаведнасці з арт. 107 КПК затрыманне - дастаўленне ў орган крымінальнага пераследу і кораткачасовае ўтрыманне пад вартай, можа быць прыменена толькі:
- да асобы, падазронай ва ўчыненні злычынства, за якое можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, накіравання ў дысцыплінарную воінскую частку ці арышту;
- да абвінавачанага, які парушыў умовы прымянення да яго меры стрымання;
- да асуджанага, адносна якога ёсць прадстаўленне ўпаўнаважанага на тое органа аб адмене прысуду, вызначэння, пастановы суда аб умоўным непрымяненні пакарання; адтэрміноўкі выканання пакарання ці ўмоўна-датэрміновым вызваленні ад адбывання пакарання.
У якіх выпадках магчыма затрыманне. У адпаведнасці з арт. 107-108 КПК, затрыманне праводзіцца выключна:
І. па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злычынства, а менавіта:
1. калі асоба заспета падчас злачынства ці непасрэдна пасля яго здзяйснення;
2. калі відавочцы, у тым ліку, і пацярпелы, укажуць на дадзеную асобу, як на ўчыніўшую злачынства;
3. калі на гэтай асобе, пры ім, на яго адзенні ці іншых рэчах, якімі ён карыстаецца, у яго жыллі, іншых выкарыстоўваемых памяшканнях, на рабочым месцы ці транспартным сродку знойдзены яўныя сляды, якія ўказваюць на яго датычнасць да здзяснення злачынства;
4. калі ёсць іншыя дастатковыя падставы падазраваць ў злачынстве асобу пры ўмове, што яна спрабавала збегчы з месца злачынства ці ад органа крымінальнага пераследу, ці не мае сталага месца жыхарства ці пражывае ў іншай мясцовасці, ці не ўстаноўлена яго асоба.
ІІ. на падставе пастановы органа крымінальнага пераследу;
ІІІ. на падставе пастановы (вызначэння) суда аб затрыманні асуджанага да высвятлення пытання аб адмене крымінальнага непрымянення пакарання, адтэрміноўкі выканання пакарання ці крымінальна-датэрміновага вызвалення ад адбывання пакарання.
Ніякія іншыя абставіны, акрамя пералічаных вышэй, не могуць паслужыць падставай для затрымання.
Якія чынам павінна быць аформлена затрыманне па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. У адпаведнасці з арт. 110 КПК, тэрмінова пасля дастаўлення затрыманага ў орган крымінальнага пераследу службовай асобай, якая здзейсніла фактычнае затрыманне, складаецца пратакол, у якім указваюцца падставы, месца і час фактычнага затрымання (з указаннем гадзін і хвілін), вынікі асабістага вобыску, а таксама час складання пратаколу. Пратакол аб'яўляецца затрыманаму, і пры гэтым тлумачацца яго правы. Орган дазнання, следчы, пракурор на працягу 3 гадзін з моманту дастаўлення затрыманага ў орган крымінальнага пераследу прымаюць рашэнне аб затрыманні (аб утрыманні пад вартай або аб вызваленні). Рашэнне афармляецца пастановаю і аб'яўляецца затрыманаму. Пра затрыманне орган дазнання ці следчы абавязаны пісьмова паведаміць пракурору напрацягу 24 гадзін з моманту вынясення пастановы аб затрыманні.
Аб затрыманні асобы і яго месцы знаходжання орган, які ажыццявіў затрыманне абавязаны за 12 гадзін з моманту фактычнага затрымання папярэдзіць каго-небудзь з паўналетніх членаў яго сям'і ці сваякоў або даць магчымасць паведаміцьсамому затрыманаму. Пра затрыманне грамадзяніна замежнай дзяржавы орган, які ўчыніў затрыманне, абавязаны паведаміць у МЗС для паведамлення амбасады ці консульства гэтай дзяржавы.
Органам, які прыняў рашэнне аб вызваленні затрыманага, выдаецца даведка, у якой указваецца, кім ён быў затрыманы, падставы месца і час затрымання; матывы і час вызвалення. Вызваленая асоба не можа быць зноў затрыманай па тым самым падазрэнні.
Тэрміны затрымання. У адпаведнасці з арт. 108 КПК, калі асоба затрымана па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, пытанне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы павінен быць вырашана за 12 гадзін з моманту фізічнага ўтрымання. У выпадку адмовы ад узбуджэння крымінальнай справы ці адстунасці рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы затрыманы павінен быць вызвалены. Калі крымінальная справа ўзбуджана ў указаны тэрмін, то затрыманне па падазрэнні ва ўчыненні злачынства не можа цягнуцца звыш 72 гадзін з моманту фактычнага затрымання (уключаючы тэрмін у 12 гадзін на ўзбуджэнне крымінальнай справы), пасля якіх затрыманы павінен быць вызвалены з-пад варты, або адносна яго павінна быць прыменена мера стрымання.
Некаторыя правы падазронага пры затрыманні (арт. 41 КПК):
- неадкладна пасля затрымання атрымаць ад органа крымінальнага пераследу пісьмовае паведамленне пра яго правы;
- неадкладна атрымаць ад органа крымінальнага пераследу копію пастановы ці пратакола аб затрыманні;
- мець абаронцу ці некалькі абаронцаў з моманту прад'яўлення пастановы ці пратакола аб затрыманні;
- да пачатку першага допыту ў якасці падазронага атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю адваката ў прысутнасці асобы, што праводзіць папярэдняе раследаванне. Такім чынам, з моманту затрымання грамадзянін мае права адмовіцца даваць любыя паказанні да забеспячэння яму магчымасці сустрэцца з адвакатам. Калі ў затрыманага ёсць канкрэтны знаёмы адвакат, якому ён давярае, затрыманы павінен указаць дадзеныя пра гэтага адваката і дабівацца менавіта гэтага адваката.
Абскарджанне незаконнага затрымання. У адпаведнасці з арт. 143 КПК, скарга на затрыманне падаецца ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Гэты орган абавязаны на працягу 24 гадзін з моманту атрымання скаргі накіраваць яе ў суд. Судовая праверка законнасці затрымання праводзіцца ў тэрмін не больш 24 гадзін з часу паступлення скаргі, менавіта суддзёй.
Адміністратыўнае затрыманне. Усё вышэй выкладзенае адносіцца да затрымання грамадзяніна ў рамках крымінальнага працэсу. Разам з тым, у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь (далей КаАП) існуе так званае адміністратыўнае затрыманне. У адпаведнасці з арт. 239 КаАП у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, у мэтах стрымання адміністратыўных павапарушэнняў, калі вычарпаны іншыя меры ўздзеяння, устанаўлення асобы, складання пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні пры немагчымасці складання яго на месцы, калі складанне пратакола з'яўляецца абавязковым, забеспячэння своечасовага і правільнага разгледжання справаў і выканання пастаноў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях дапускаецца адміністратыўнае затрыманне асобаў, асабісты агляд, агляд рэчаў і канфіскацыя рэчаў і дакументаў.
Як правіла, удзельнікі палітычных акцыяў - мітынгаў, шэсцяў, пікетаў, дэманстрацыяў - затрымліваюцца менавіта са спасылкаю на адпаведныя артыкулы адміністратыўнага кодэксу. Да таго ж неканкрэтнасць вышэйзгаданага артыкула 239, наяўнасць у ёй фармулёвак тыпу «калі вычарпаныя іншыя меры ўздзеяння», «пры немагчымасці складання пратакола на месцы» дазваляюць органам прымяняць яе так шырока, тлумачучы «размытыя» вызначэнні ў сваю карысць.
Далей згодна арт. 240 КаАП, аб адміністратыўным затрыманні павінен складацца пратакол, у якім указваюцца: дата і месца складання; пасада, прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, што складае пратакол; інфармацыя пра асобу затрыманага; час, месца і падставы затрымання. Пратакол падпісваецца службовай асобай, якая яго складала, і затрыманым. У выпадку адмовы затрыманага ад падпісання пратаколу, у ім робіцца запіс пра гэта. Па просьбе асобы, затрыманай за ўчыненне адміністратыўнага правапарушэння, аб месцы яго знаходжання павінны быць папярэджаны яго сваякі, адміністрацыя па месцы працы ці навучання. Аб затрыманні непаўналетняга абавязкова павінны быць папярэджаны яго бацькі ці асобы. якія іх замяняюць.
Згодна арт. 241 КаАП адміністратыўнае затрыманне асобы, якая ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, можа адбывацца толькі органамі (службовымі асобамі), упаўнаважанымі на тое заканадаўствам. У прыватнасці, затрымліваць асобы пры здзяйсненні таго ж злоснага непакарэння законнаму рапараджэнню ці патрабавання работніка міліцыі, народнага дружынніка, а таксама ваеннаслужачага, парушэнне парадку арганізацыі правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў ці дэманстрацыяў маюць права толькі органы ўнутраных спраў (міліцыі), а не якія-небудзь невядомыя асобы ў штацкім або ахоўнікі прэзідэнта.
Артыкул 242 КаАП кажа, што адміністратыўнае затрыманне асобы, якая ўчыніла адміністратыўнае правапарушэнне, можа цягнуцца не больш за тры гадзіны. У той самы час 3 згаданага артыкула для палітычна актыўных грамадзян - асобаў, якія парушаюць парадак арганізацыі і правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацыяў разам з некаторымі іншымі парушальнікамі - дробнымі хуліганамі, дробнымі спекулянтамі, - прадугледжвае магчымасць затрымання да разгледжання справы народным судзёй ці начальнікам (намеснікам начальніка) РАУС.
На практыцы атрымліваецца, што асобы, затрыманыя, напрыклад, у суботу ці нядзелю, утрымліваюцца ў якасці адміністратыўнага затрыманага да панядзелка, калі матэрыял можа быць разгледжаны ў працоўны дзень судзёй. Тэрмін адміністратыўнага затрыманага да панядзелка, калі матэрыял можа быць разгледжаны ў працоўны дзень суддзёй. Тэрмін адміністратыйнага затрымання адлічаецца з моманту дастаўлення парушальніка для складання пратаколу.
Вобыск
Дазвол на вобыск (пісьмова) у адпаведнасці з артыкулам (181, пар. 1) працэсуальнага кодэксу можа даць толькі пракурор ці суд, аднак у выпадках, якія адкладаць нельга (арт. 191, пар. 2 КПК) вобыск можа адбывацца на падставе распараджэння начальніка аддзялення МУС ці на падставе міліцэйскага падсведчання. Па жаданні таго, каго ашукваюць пісьмовае падцверджанне вобыску павінна быць выдана пракурорам за 7 дзён. Гэтая працэдура ў аднолькавай ступені тычыцца вобыску асобы, аўтамабіля, кватэры і г.д. КПК не тлумачыць і не ўдакладняе фармулёўку «выпадкі, якія адкладаць нельга». Тут застаецца шырокае поле для злоўжыванняў.
У адпаведнасці з арт. 208 КПК, падставаю для правядзення вобыску з'яўляецца наяўнасць дастатковых дадзеных меркаваць, што ў якім-небудзь памяшканні ці іншым месцы або ў якой небудзь асобы знаходзяцца сродак злачынства, прадметы, дакументы і каштоўнасці, якія могуць мець значэнне для крымінальнай справы, а таксама могуць быць знойдзены асобы і трупы, што былі ў вышуку.
Вобыск праводзіцца па матываванай пастанове следчага ці начальніка органа дазнання. Пастанова аб правядзенні вобыску, а таксама выемкі дакументаў, што ўтрымліваюць дзяржаўныя сакрэты ці іншую ахоўваемую законам тайну, павінны быць санкцыянаваны пракурорам ці яго намеснікам. У выпадках, якія немагчыма адкладаць, вобыск можа адбывацца без санкцыі пракурора, але з наступным папярэджаннем пракурора ў тэрмін сутак аб вобыску. Пры вобыску абавязкова прысутнасць панятых (арт. 210 КПК) а таксама асобаў, у якой праводзіцца вобыск, або непаўнагадовых членаў яго сям'і. У выпадку немагчымасці іх прысутнасці запрашаюцца прадстаўнікі ЖЭА, выканкаму.
Прыступаючы да вобыску, следчы павінен прад'явіць пастанову аб гэтым (арт. 210 КПК). Пры вобыску асобы, што здзясняюць яго, маюць права адчыняць замкнутыя памяшканні і сховішчы, калі ўладальнік адмаўляецца дабравольна адчыніць іх. Пры гэтым, той, хто ашуквае, павінен пазбягаць без неабходнасці псаваць замкі, дзверы і іншыя прадметы.
Згодна арт. 210 КПК, пры вобыску следчы павінен строга абмяжоўвацца канфіскацыяй прадметаў і дакументаў, якія могуць мець дачыненне да справы.
Па вышэйвыкладзеных правілах адбываецца і асабісты вобыск, за выключэннем таго, што асабісты вобыск можа праводзіцца без вынясення пастановы і без санкцыі пракурора, калі ён праводзіцца пры затрыманні асобы ці заключэнні яго пад варту, а таксама пры наяўнасці дастатковых падставаў меркаваць, што асоба, якая знаходзіцца ў памяшканні ці іншым месцы, у якім праводзіцца вобыск, хавае пры сабе сродак злачынства, прадметы, дакументы і каштоўнасці, якія могуць мець значэнне для крымінальнай справы (арт. 211 КПК).
Асабісты вобыск павінен праводзіцца толькі асобай аднаго полу з ашукваемым і ў прысутнасці панятых таго самага полу.
Аб вобыску складаецца пратакол, у якім павінна быць пералічана ўся канфіскаваная маёмасць, з дакладным указаннем колькасці, меры, вагі, індывідуальных прызнакаў і па магчымасці кошту. Копія пратакола ўручаецца пад распіску асобе, якую ашуквалі.
Таксама трэба браць пад увагу наяўнасць некаторых паўнамоцтваў, што тычацца агляду памяшканняў у органаў дзяржаўнай бяспекі. У прыватнасці, у адпаведнасці з артыкулам 14 Закону «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», пры пераследзе асобаў, што падазраюцца ў злачынстве, або падчас расследавання спраў, дазнанне і папярэдняе следства, паводле якіх следства аднесена да вядзення органамі дзяржаўнай бяспекі, а таксама і ў іншых выпадках, супрацоўнікі органаў ДБ маюць права бесперашкодна, пры неабходнасці з пашкоджаннем замкоў, у любы час сутак, уваходзіць у жылыя памяшканні грамадзян, а таксама на тэрыторыю прадпрыемстваў, установаў і арганізацыяў і агладаць памяшканне/тэрыторыю, з наступным папярэджаннем пракурора за 24 гадзіны.
Мы, што жывём некалькі месяцаў ва ўмовах ваеннага становішча, не здзіўляемся і не супраціўляемся, калі міліцыя ці АМАП наведваюць наш дом уначы пад любой прычынай або без яе. Яны выкарыстоўваюць бяспраўствы ваеннага становішча - мы не павінны паддавацца паніцы і саступаць тэрору.
Так, калі міліцыя звоніць у нашыя дзверы, вядома, не трэба адразу адчыняць дзверы. Да моманту ўзлому заўсёды ёсць хоць трошкі часу. Выкарыстоўвай яго хладнакроўна! Спалі ўсе дакументы, каляндарыкі з тэлефонамі і адрэсамі знаёмых. (Паспрабуй у ванне, няўжо табе зашкодзіць, што застануцца сляды. Калі КДБ ідзе на тое, каб зламіць дзверы, значыць гэта не выпадковы візіт, ён ведае пра тваю дзейнасць. Аднак за сляды цябе цяжка пасадзіць). «Ты быў так напужаны прыходам міліцыі, стукам у дзверы, што спаліў старыя паперы і газеткі».
Абавязкам тых, хто праводзіць вобыск з'яўляецца складанне пратакола і ўнясенне туды кожнага канфіскаванага прадмета. У гэтым пратаколе ашукаемы мае права запісаць свае заўвагі, што датычаць спосабу правядзення рэвізіі, правядзення службовых асобаў, сваіх адносінаў да факта канфіскацыі розных прадметаў і г.д. У выпадку нават невялікай змены або скажэння паказанняў варта адпаведныя заўвагі запісаць у пратаколе і адмовіцца яго падпісваць. Падчас судовага працэсу гэта можа значна пелегчыць абарону.
Пасля вобыску (як і пасля затрымання) трэба выслаць ліст у пракуратуру са скаргаю на незаконны вобыск, паколькі наша дзейнасць цалкам знаходзіцца ў рамках заканадаўства, і ніхто не мае права забараняць мець друкавальную машынку, радыё, або якія-небудзь друкаваныя матэрыялы. А менавіта такія прадметы звычайна канфіскоўваюцца падчас вобыску. Акрамя таго, у лісце ў пракуратуру трэба патрабаваць вяртання канфіскаваных рэчаў.
Калі ты ўпершыню маеш справу з КДБ, не маеш г.зв. палітычнага мінулага, асабліва ў сітуацыі, калі цябе схапілі выпадкова, толькі з доказам «злачынства» - найлепшая для цябе стратэгія - прыкінуцца дурнем.
Твой аповед зусім не павінен быць разлічаны на тое, каб запэўніць Кантору ў тваёй невінаватасці. Ён толькі павінен быць праўдападобным, і ты павінен яго паслядоўна прытрымлівацца. Напрыклад, улавілі цябе з кніжкамі ў прафсаюзнай бібліятэцы. Ты, вядома, напужаны мераю пагрозы за ўладанне (ці захоўванне) такіх рэчаў - ідзеш знічтажаць ці нават здаць у міліцыю». Натуральна, ты растлумачыш, адкуль у цябе гэтыя кніжкі, хто загадчык у бібліятэцы і г.д. Бо гэта была дзейнасць легальная, якая не падлягае забароне, ты не абавязаны штосьці тлумачыць. Аднак зараз перапужаны складзенай сітуацыяй жадаеш пазбавіцца ад гэтых кніжак. «На жаль, больш ранняя сустрэча з патрулём зрабіла немагчымым дасягнуць гэтага».
Следчы ведае, што твае тлумачэнне бязглуздзіца. Аднак, што зробіш, ты гэтай бязглуздзіцы паслядоўна трымаешся. І ў гэтым твой шанец!
Знаходзяць у тваім склепе склад паперы - «вядома старыя запасы створаны да 13 снежня. Не трэба саромееца прыкідвацца дуркаватым (але паслядоўна прыкідвацца). Нельга дазволіць уцягваць сябе ў размовы на тэмы пра нашыя перакананні, ідэялы - не падтрымліваем размоваў, з якіх можна заключыць, што мы глыбока загрузлі ў «падпольнай працы». Не робім з сябе «дзеяча». Не варта. Не рэагуем на словы, якія ўнушаюцца з мэтай «высветліць» ступень нашай сувязі з падпольным рухам. «Каналы перадачы», «паштовыя скрыні», «кур'еры» - гэтыя паняцці нас не тычацца. Мы маленькія, сціплыя людзі, якія штосьці «знайшлі», «атрымалі ад кагосьці, каго сустракалі некалькі год таму разам з сябрам, які выехаў за мяжу» - каб аднесці камусьці, хто павінен быў нас пазнаць у нейкім людным месцы».
Не стараемся ўзмацніць праўдападобнасць шляхам далучэння дадатковых праўдабадобных падрабязнасцяў. Чым меньш дэталяў - тым лепш. КДБ і так нам не верыць. Суд (калі б дайшло да судовага разбіральніцтва) павінен улічваць, што мы можам быць невіноўнымі.
Практыка апошніх месяцаў вучыць, што настойлівае паказанне нават калі яно не адпавядае праўдзе паказанне прыводзіла да вызвалення падазронага і спыненню справы. («Тлумачэнне падазронага носяць сляды праўдападобнасці» - вось цытата з дакументаў абласной пракуратуры, якія спыняюць справу).
Допыт
Дапытваць можна асобу, выкліканую ў якасці сведкі, падазронага ці абвінавачанаага. Артыкул (61) КПК кажа: «Падазроным лічыцца асоба, адносна якой выдадзена пастанова аб вылучэнні супраць яго абвінавачання, а абвінавачаным - асоба, якой прадастаўлены акт абвінавачвання». Сведкам можа быць любая асоба, выкліканая ў якасці сведкі.
На позве на допыт павінна дакладна быць указана, у якой колькасці нас выклікаюць ва ўстанову, а таксама нумар нашай справы, калі мы з'яўляемся падазронымі, або спраў іншых асобаў, калі мы з'яўляемся сведкамі. Розныя паметкі кшталту: «прыватная справа», «выкліканы ў мэтах атрымання тлумачэнняў», адсутнасць нумара справы, адсутнасць пячаткі - незаконныя. такія позвы не трэба прымаць.
Яшчэ раз: заканадаўства Беларусі не прадугледжвае абавязковую наяўнасць нумара крымінальнай справы на павестцы.
Перад пачаткам допыту, той, хто дапытвае павінен патлумачыць, па якой справе (чаго тычыцца) і супраць каго заведзенай, нас дапытваюць. Акрамя таго, ён абавязаны пазнаёміць нас з правамі (чаго часта не робіць). Патрабуйце, каб кожнае пытанне запісвалася ў пратакол, і толькі тады, калі ён будзе ўнесены, адмаўляйцеся ад паказанняў.
Як падазроны, так і абвінавачаны маюць права атрымаць да пачатку першага допыту бясплатную юрыдычную кансультацыю адваката, і не даваць ніякіх паказанняў да задавальнення патрабавання аб адвакаце. Допыт не можа працягвацца больш за чатыры гадзіны. Працяг допыту дапускаецца пасля перапынку не менш, чым на гадзіну. У выпадку медыцынскіх паказанняў працягласць допыту ўсталёўваецца на падставе заключэння ўрача, які працуе ў дзяржаўнай медыцынскай установе. Асобе, выкліканай на допыт, да пачатку допыта тлумачацца яго правы і абавязкі, у тым ліку і права адмовіцца ад дачы паказанняў супраць сябе самога, членаў сваёй сям'і і блізкіх сваякоў. Любыя патрабаванні дапытваемага ўнесці ў пратакол дапаўненні і ўдакладненні падлягаюць абавязковаму выкананню.
Прымус да дачы паказанняў шляхам прымянення пагрозы, шантажу ці ўчынення незаконных дзеянняў з'яўляецца крымінальна пакаральным дзеяннем (арт. 394 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь), у сувязі з чым старайцеся фіксаваць любыя незаконныя дзеянні з боку следства падчас допыту.
Паводле закона, сведка мае права ўхіляцца ад адказу на пытанне, калі адказ можа прывесці да крымінальнай адказнасці гэтай сведкі ці блізкай да яго асобы (арт. 116 КПК). Таму памятай: калі знаходзішся на допыце ў якасці сведкі, не маеш права адмовіцца ад паказанняў, затое можаш ухіліцца ад адказу на любое асобнае пытанне, нават не тлумачыць, ці сам ты баішся адказнасці, ці не жадаеш зашкодзіць блізкаму чалавеку. Дастаткова, што ты спашлешся на арт. 116 ці 165 КПК.
У адпаведнасці з арт. 60 КПК, сведка мае права не сведчыць супраць сябе самога, членаў сваёй сям'і і блізкіх сваякоў; гэта значыць, што сведка мае права ўхіліцца ад дачы паказанняў, спасылаючыся на дадзеную законам магчымасць. Што да абвінавачанага ці падазронага, то яны маюць права наогул адмовіцца ад дачы паказанняў, паколькі адказнасць за дачу наўмысна ілжывых паказанняў або за адмову ці ўхіленне ад дачы паказанняў прадугледжана толькі адносна сведкі.
Памятай: калі знаходзішся на допыце ў якасці сведкі не маеш права безпакарана адмаўляцца ад паказанняў, затое можаш ухіліцца ад адказу на любое асобнае пытанне без тлумачэння, ці сам ты баішся адказнасці ці не жадаеш нашкодзіць блізкаму чалавеку.
Калі ўхіляешся ад дачы паказанняў, спасылайся на арт. 60 КПК.
Адмаўленьне ад дачы паказаньняў вельмі важнае, бо той, хто на дадзены момант з'яўляецца сведкам, можа ў будучым быць падазроным і пры дачы паказанняў, перадае інфармацыю, якая пазней будзе выкарыстана супраць яго. Адначасова за дачу ілжывых паказанняў пагражае 5 гадоў турмы.
Па заканадаўству РБ дапытуемы сведка нясе адказнасць за адмаўленне ад дачы паказанняў, а таксама за дачу наўмысна ілжывых паказанняў, але пра наўмысную ілжывасць следчыя не згадваюць: бо ім патрэбна будзе даказаць, што дадзеныя паказанні былі для наўмысна ілжывымі. Сведкі ва ўзросце да 16 гадоў наогул не нясуць адказнасці за адмаўленне, ухіленне ад дачы паказанняў ці за дачу ілжывых паказанняў.
Такім чынам, для асобы, якая выклікана ў якасці сведкі, адмаўленне ад дачы паказанняў на кожнае асобнае пытанне з'яўляецца адзіна магчымай тактыкай у кантактах з чыноўнікамі КДБ. Калі ты падазроны ці абвінавачаны, адмаўленне ад дачы паказанняў гарантавана табе арт. 63 КПК. Хаця артыкул кажа толькі пра абвінавачанага, артыкул 61/2 сцвярджае, што адпаведныя правы датычаць таксама і падазронага.
Права падазронага і абвінавачанага адмовіцца ад дачы паказанняў, або даваць ілжывыя паказанні, абумоўлена агульным прынцыпам прэзумпцыі невінаватасці (г.зн. віна павінна быць даказаана следствам і/ці судом), а таксама адсутнасцю ў беларускім заканадаўстве адказнасці адносна падазронага і абвінавачанага за адмаўленне, ухіленне ад дачы паказанняў або дачу ілжывых паказанняў.
Не паддаемся застрашэнню. У адрозненні ад «гамулкаўскай эры» зараз падчас допытаў нас часта пужаюць біццём, ці намякаюць, што гэта можа здарыцца ў любую хвіліну (размовы ў калідоры паміж следчымі: «Даць яму пару разоў - загаворыць» - выказаныя дастаткова гучна, каб пачулі). Зрэшты, такога кшталту пагрозы ўжо неаднаразова рэалізоўваліся падчас допытаў. У такіх сітуацыях мы не павінны дазволіць зламіць сябе псіхічна. Псіхічна! Бо на шчасце мы ўсё яшчэ не вярнуліся да страшных метадаў сталінскай службы бяспекі, усё яшчэ не адважыліся на прымяненне фізічных катаванняў, застрашэннем гвалтам, або нават спробы яго прымянення практыкуюцца ў мэтах выклікаць у нас пачуццё бяспекі, а ў выніку гэтага - бяссілле. Аднак мы можам абараняцца, можам атакаваць. Крычым гучна, пужаем перадачай інфармацыі пра біццё ў сродках масавай інфармацыі ў краіне і за межамі. Калі будзе магчымасць - выскокваем з воплем у калідор, звяртаемся са скаргаю да начальніка таго, хто дапытвае. З вопыту многіх людзей вынікае, што тады ўсялякія пыткі фізічнага тэрору спыняліся. І, што яшчэ важней, з гэтага часу КДБ ведае, што метадамі з інструкцый допыту (памятай, што ў любы момант яны могуць быць змененыя) з нас нічога не выцягнуць і звычайна пачынае метады «далікатнага ўгаворвання».
Звышзадачаю, якую павінен паставіць перад сабою кожны следчы, з'яўляецца тое, каб мы пачалі гаварыць. Тады, першым сярод метадаў прымянялася пагроза. пачынаючы з палітычных - «да канца жыцця ты не выдзеш з турмы», праз «шкодзіш не толькі сабе, але і сваім блізкім», каб дайсці да формаў вычварэнскіх.
Таму не перажывай калі табе прад'явяць абвінавачанне, цяжкое да абсурду. Адно з тыпічных прыёмаў следства з'яўляецца вылучэнне абвінавачванняў «на выраст» для таго, каб ахоплены жахам пагрозы і ашаломлены несправядлівасцю вылучаных супраць яго абвінавачанняў чалавек пачаў тлумачыць свой фактычны ўдзел у справе. Тады папярэдняе абвінавачанне здымаецца. Метад сябе апраўдаў - чалавек пачаў даваць паказанні.
Звычайна той, хто дапытвае лепш дапытуемага ведае кодэксы. Аднак першы можа падманваць другога, уводзіць у блытаніну. Дапытуемы часта не ведае сваіх правоў, а той, хто дапытвае яго пра іх не фарміруе. Напрыклад, прымушае даваць прычыну адмаўлення даваць паказанні, чаго, падазроны, абвінавачаны ці сведка не абавязаны рабіць - «не прызнаешся таму, што не жадаеш», «не прызнаешся, таму што гэта можа прывесці да крымінальнай адказнасці». Звычайна той, хто дапытвае пытаецца ў цябе: «Чаму ты думаеш, што гэта можа прывесці да крымінальнай адказнасці?» Такая фармулёўка пытання павінна прымусіць цябе пачаць даваць паказанні. Ты ж павінен адказаць, што дастаткова таго, што думаеш, што паказанні могуць пагражаць табе крымінальнай адказнасцю. Да дапытуемага могуць прымяняцца карацельныя сакцыі за адмаўленне даваць паказанні, або абяцае хуткае вызваленне пасля прызнання. Натуральна, робіцца гэта насуперак сваім паўнамоцтвам, паколькі не мае ніякага ўплыву на такога роду рашэння.
Пры допыце следчы мае над намі вялікую перавагу. Ён у такой размове мала чым рызыкуе, а мы рызыкуем свабодай. Таму добра ведаць хоць частку метадаў допыту.
Не панікуй, калі распавядуць падрабязнасці з твайго прыватнага жыцця - «пра мяне ведаюць нават такія дробязі, - значыць, ведаюць, усё». Дакладна ўсяго не ведаюць. Гэта адзін са старых спосабаў «развязаць язык». Шмат падрабязнасцяў пра цябе распавялі, верагодна, твае калегі падчас допытаў, жадаючы «заблытаць справу масай неістотных дэталяў», або пры аповедзе твайго прыватнага жыцця, якое не мае нібыта нічога агульнага са справаю, якая цікавіць КДБ, што (як яны думаюць) заблытаць праціўніка. Таму памятай, што пры допыце не трэба паглыбляцца ў жыццё тваіх знаёмых, бо інфармацыя, атрыманая ад цябе, можа ім вельмі зашкодзіць. Калі пабачыш на стале стос здымкаў з тваёй сціплай асобай у розных сітуацыях і з рознымі людзьмі - не адчайвайся і не панікуй. Здымкі, ленты з запісам размоваў, допыты агентаў - гэта так званыя аператыўныя дадзеныя. Паліцыя часта збірае іх руцінным чынам. Аднак яны не могуць служыць доказам у турме. Яны толькі служаць для застрашэня, што за табой сачылі і сочаць і, у рэшце рэшт, каб схіліць цябе да дачы паказанняў. Звычайна пасля гэтага здымкі кудысці знікаюць. Затое твае паказанні (выкладзеныя пісьмова) з'яўляюцца, несумненна, самым абцяжарваючым цябе доказам у судзе.
Не сазнавайся ніколі і ні ў чым, нават калі КДБ прадставіць сведкаў, якія далі паказанні супраць нас. Здараецца, што сведкі (часта людзі, зламаныя псіхічна) у момант, калі мы рашуча не прызнаем, што знаёмыя з імі ці не прымалі ўдзелу ў сумесным «злачынстве» - адмаўляюцца ад сваіх папярэдніх паказанняў яшчэ падчас следства, а бывае, што толькі на судовым паседжанні.
Так, калі б нават некалькі тваіх калег сцвярджала, што ты замешаны ў дадзенай справе - паспееш гэта прызнаць (калі палічыш гэта прызнанне непазбежным) падчас сканчэння следства ў прысутнасці твайго адваката ці нават у судзе.
Падчас следства, калі ты (насуперак рэкамендацыям КПК) пазбаўлены ўсялякай прававой дапамогі, табой маніпулююць, мэтанакіравана заблытваюць, найлепшай пазіцыяй з'яўляецца маўчанне ці адмаўленне ад ўсяго.
Варта мець на ўвазе, што няма магчымасці перахітрыць следчую групу, калі ты не адзін пад следствам. Дапусцім, апытуемы пачаў распавядаць пра неістотныя дэталі гэтай размовы, каб цалкам адцягнуць увагу ад яго і паказаць, што ён неістотны для ўсёй справы. Пра гэтыя дэталі паведамяць партнёру гэтай размовы, які на гэтай падставе вырашыць, што калега яго «валіць» і сам пачне гаварыць.
Калі справа тычыцца группы, падман следчых таксама не мае ніякай перспектывы. Бо арыштаваныя члены групы не маюць ніякіх шанцаў узгадніць свае паказанні.
Часта следчы кажа: «Калі ты лічыш сябе невінаватым, то маўчанне можа табе нашкодзіць. І, наадварот, толькі шчырае прызнанне дапаможа нам дапамагчы ва ўстанаўленні тваёй невінаватасці». Не было б у гэтым нічога дзіўнага, калі б не факт, што ў заканадаўстве існуе так званая прэзумпцыя невінаватасці, то ёсць прынцып, што кожны грамадзянін не віноўны, пакуль не будзе даказана яго віна ў парадку, усталяваным законам. Мэтай дзеянняў следчых і апраўданне іх існавання з'яўляецца доказ віны, а не доказ невіноўнасці. Нельга паддавацца «добраму дзядзьку», які хоча нам дапамагчы, а мы ўпарцімся. Варта таксама нагадаць, што любы довад нашай невінаватасці КДБ можа (не заўсёды чыстымі метадамі) абвергнуць, толькі гэта, магчыма, патрабуе няшмат часу. Гэтага часу КДБ не будзе мець у залі суда.
Вадным доказам з'яўляецца тое, што падпісана. Таму пратакол часта афармляецца пасля доўгіх допытаў, калі той, хто дапытвае ведае, што стома пазбаўляе ў супрацьлеглага боку жаданне змагацца за дакладнасць фармулёвак. Можа таксама запэўніваць, што дапытуемы сказаў штосьці, чаго ён на справе не казаў і г.д.
Таму дабівайся спачатку фармулёвак пытанняў і запісу іх у пратакол (а пазней адмаўляйся адказваць). Ні ў якім разе не вядзі размовы па-за пратаколам. У выпадку нават маленькага скажэння ці змянення адказу варта ўнесці адпаведную паметку ў пратакол і адмаўляцца ад яго падпісання.
У палітычных працэсах, калі арыштаваных шмат, адна з мэтаў, якія ставяць перад сабой следчыя, з'яўляецца знічтажэнне салідарнасці, унясенне антаганізмаў паміж арыштаванымі, вельмі часта мае месца цытаванне супадзроных заснаванае на тым, што той, хто дапытвае, прыводзіць змест паказанняў, нібыта дадзеных калегам і для прыдання праўдападобнасці таго, што калега паказаў, упісвае ў пратакол. Вядома, можа здарыцца, што цытата акажацца праўдзівай, але фактычнай мэтай гэтай аперацыі будзе спроба зламіць дапытуемага доказам, што іншыя даюць паказанне. Калі, зламаныя гэтым фактам, мы самі пачнем гаварыць - апынецца, што пратаколы з цытатай дзесьці згубіліся і ніколі не ўвойдуць ў абвінавачвальны акт.
Старым прыёмчыкам, які прымяняецца ў КДБ, з'яўляецца спроба запэўніць нас, што грамадская дзейнасць, якая праводзіцца з намі, фінанасавалася заходнімі рэвізіяністамі, ізраільскай разведкай, амерыканскай службай разведкі і г.д. Нават калі мы непасрэдна карысталіся гэтымі грашыма (паколькі былі малымі фігурамі) - усе астатнія займаліся палітычнай дзейнасцю дзеля грошай і маюць вялікія рахункі ў Швайцарскіх банках.
Адным з трыумфальных метадаў 1968 г. было ўспрыняцце таго, што адбываецца. Следчыя запэўнівалі ўсіх, што імі маніпулявалі, што іх выкарыстоўвалі ў прыватных мэтах людзі з празмернымі амбіцыямі, часцей за ўсё габрэйскага паходжання, або падатлівыя на правакацыю заходніх рэвізіяністаў.
Калі не можаш маўчаць і вырашаеш прыняць удзел у размове са следчым, памятай, што ён не абавязаны задаваць прамыя пытанні. Следчы хоча, каб гэта была свабодная размова, частуе цыгарэтамі, гарбатай, адным словам, не задае пытанняў. Імкнецца да таго, каб гэта была размова старых знаёмых. Аднак памятай, што следчы выконвае заданне. Адным з элементаў гэтага задання паспрабаваць «пасябраваць» з падазроным, каб псіхалагічна прымусіць заставіць яго даваць паказанні. Не варта дапускаць якой-небудзь сувязі, бо гэта абцяжарыць твае будучыя допыты.
Служба бяспекі заўсёда разлічвае на тое, што пасля некалькіх месяцаў допытаў ты зломішся, таму часта мяняе від допыту (ад боек да сяброўскай размовы). Часам дапытваюць цябе пачаргова двое следчых: адзін мацюкаецца, пагражае цябе пабіць, другі - спакойны, культурны чалавек, што спрабуе «дамовіцца» з табой, «дапамагчы» табе. Цябе могуць выклікаць таксама на допыт, на якім за шмат гадзінаў табе ніхто ні выкажа ні слова. Допыт не скончыцца ў кабінеце следчага. Нефармальны допыт можа працягвацца ў камеры.
Не бывае, каб у палітычных справах у камеры не сядзела «шасцёрка» (звычайна гэта той, хто прыехаў з турмы на паўторнае следства ці даваць паказанні ў якасці сведкі па старой справе). Як правіла, гэта крымінальнік, што выбраў «камфорт» следчага ізалятара замест прымусовай працы і цяжкіх бытавых умовах ў турме для крымінальнікаў. Часта яму абяцаюць за супрацоўніцтва датэрміновае вызваленне, вялікую колькасць перадач, лістоў, сустрэч з роднымі і г.д. Ён, праз так званыя паходы на «допыт», знаходзіцца ў пастаянным кантакце са следчым, які вядзе тваю справу. Паколькі ў камеры ты сябе менш кантралюеш - правакуе цябе на «споведзі». Можа дапамагчы табе выслаць запіску камусьці з тваіх паплечнікаў, назірае за тваёй рэакцыяй на асобныя фразы следства і г.д. Вядома ж, трэба памятаць, што ў ва многіх камерах усталяваныя падслухваючыя прыстасаванні, таксама памяшканні, дзе ты сустракаешся з абаронцам, звычайна бываюць «радыёфікаваныя», таму застаецца стары добры спосаб кантакту на паперцы. Варта лічыцца з тым, што мы можам атрымаць запіскі, і гэта будуць запіскі фальшывыя.
Памятай, у ізалятары табою займаецца добра працуючы аппарат. Следчы, з якім ты маеш справу, толькі калёсіка ў гэтым механізме, ён не працуе сам па сабе, ім кіруюць і пастаянна кантралююць людзі са штаба. Яму плацяць толькі ў той ступені, у якой ён паспяхова можа схіліць цябе да дачы паказанняў. Пры гэтым тут дазволены любыя прыёмы: падслухоўванні. Пастаянны кантроль тваіх паводзін і псіхічнага стану праз «шасцёрку» у камеры, падкідвання фальшывых паказаняў і запісак, ілжывыя звесткі пра благі стан тваіх арыштаваных калег, а таксама сваякоў. У разлік прымаецца толькі адно - твае пісьмовыя паказанні.
Становішча чалавека, які ўтрымоўваецца ў ізалятары, ненармальнае і не можа застацца без уплыву на псіхіку. Таму неабходна з максімальным недаверам адносіцца да ўласных рэакцый. Найлепшы выхад паводзіць сябе на следстве так, як было табе ўласціва на свабодзе ў нармальных умовах, а не пад ціскам людзей, якія што-небудзь казалі ці рабілі. Іх справы і словы заўсёды будуць супраць нас. Калі мы знаходзімся ў ізалятары, усялякія адзнакі таго, што небяспечна, а што не, такая тактыка лепш, а якая горш, заўсёды маюць цяжар адзіноты, усёй складанасцю ненармальнага становішча. Усялякія спробы камбініравання, выпрацоўка тактыкі, ніколі для нас не сканчваюцца дабром. Акрамя таго мы цалкам страцім унутраны спакой, які дапамагае нам адмаўляцца ад дачы паказанняў. Падчас допыту трэба захоўваць маўчанне, не зважаючы на вялікі ўціск на нас з боку таго, хто дапытвае, увесь астатні час трэба быць спакойным і распаволеным. Збіраем сілы для наступнага бою.
Але з таго моманту, калі пачнем даваць паказанні, сітуацыя меняецца дыяметральна. Следчыя становяцца з намі ветлівымі, перастаюць нас пытаць маральна-псіхалагічна. Затое мы (калі мы прыстойныя людзі, якія толькі не вытрымалі ціску КДБ, але хочуць казаць пра сваіх калег як мага меней, або максімальна заблытаць справу) - страчваем увесь наш унутраны спакой і вольныя ад допытаў гадзіны разважаем пра тое, як не патапіць астатніх. Рашэнне аб парушэнні маўчання выклікала ў многіх людзей нервовыя зрывы.
Заўсёды трэба памятаць, што ў справах палітычных амаль адзінымі довадамі віны з'яўляюцца прызнанні і тлумачэнні, атрыманыя падчас следства, што ўсё можа быць довадам, што ўсе довады не ўнушаюць даверу і ад міністэрства залежыць, прыняць іх ва ўвагу ці не. Нарэшце, ці ажыццявіцца гэты працэс або не, абсалютна не залежыць ад ад канкрэтнай палітычнай сітуацыі і таго, які матэрыял сабраны.
Мы павінны памятаць, што калі-небудзь пакінем гэтыя сцены, і патрэбна будзе глядзець у вочы калегам.
ГУЛЬНЯ Ў СЛЕДСТВА
Прапаноўваю табе згуляць у следства. Зыходныя прынцыпы простыя: ты затрыманы (а пасля арыштаваны) у сувязі са сваёй дзейнасцю ў падпольі. Ты не адзін, разам з табой арыштавалі групу тваіх паплечнікаў. Юрыдычнае вызначэнне не важнае (пад следствам яно як правіла мае папярэдні характар).
Я - следчы, прызначаны маім начальнікам для допыту менавіта цябе. Следства з'яўляецца барацьбой за інфармацыю. Вядома інфармацыю на тэму дзейнасці тваёй групы мы сабралі аператыўнымі метадамі (сачэнне, падслухоўванне, праз агентаў, што дзейнічаюць у тваім асяродку), не гледзячы на вялікія тэхнічныя магчымасці, аператыўны матэрыял, аднак, як звычайна, не поўны. Але што больш важна, яго нельга выкарыстоўваць як доказ у судовым паседжанні. Суд не прыме ў якасці доваду здымкі, якія зрабіў наш агент (стаіш каля дома з Іксом), ленты з запісам падслуханай тэлефоннай размовы.
Для суда істотным доказам будзе выключна прызнанне аднаго з вас дваіх, або паказанні трэцціх асоб, што ведалі пра вашы ўзаемасувязі. Значыць, патрэбны вашы паказанні. Фармальна і ў адпаведанасці з працэдурай, надрукаваныя на друкарскай машынцы, на бланку пэўнай формы, з тваім подпісам на кожнай старонцы. Яны патрэбны не толькі для таго, каб падрыхтаваць судовы працэс, у якім ты, Ікс і астатнія асобы будзеце асуджаныя і прыгавораныя. Ці дойдзе справа да суда і каго ў ім у рэшце рэшт будуць судзіць, ад нас мала залежыць: такога кшталту рашэнне ў нашай сістэме палітычнае, а не паліцэйскае.
Фармальна-прававая развязка тваёй справы ў вялікай меры будзе залежыць ад непрадбачлівай палітычнай каньюктуры. Аднак твае паказанні патрэбны нам не дзеля таго, каб цябе асудзіць. Нам таксама патрэбна павялічыць нашыя паліцэскія картатэкі любой інфармацыя аб людзях, якія займаюцца апазіцыйнай дзейнасцю.
Нам патрэбна таксама разбурыць сувязі з тваімі таварышамі.
Праграма-максімум, гэта палажэнне, калі ты выйдзеш адсюль у якасці нашага супрацоўніка (што насамрэч можам арганізаваць). Аднак будзе дастаткова, калі выйдзеш адсюль скампраментаваным чалавекам, склаўшым паказані, якія ацяжарваюць тваіх сяброў. Дастаткова, калі выйдзеш зламаным чалавекам, з пачуццём жыццёвага краху і бессэнсоўнасці дальнейшага ўдзелу ў апазіцыйнай дзейнасці. Таму нам так патрэбны твае паказанні.
Да гэтага часу ты ўпарта маўчыш. Я буду старацца вымусіць цябе гаварыць. Я маю шмат часу, а час працуе на маю карысць. Адзінота, стрэс, абумоўлены знаходжаннем у турме, паступова здымаюць тваю несаступлівасць. Я маю вялікі службовы вопыт: умею карыстацца ветлівасцю і крыкам. Ведаю, калі частаваць цыгарэтай, а калі ляпаць кулаком па стале. Твае псіхалагічныя рэакцыі па вяртанні з допытаў мне добра вядомыя. Мяне інфармуе твой сукамернік, які працуе на КДБ у якасці агента ў камеры. Натуральна, ты не настолькі неасцярожны, каб яму даверыцца, але не здолееш прытварацца, што спіш, калі ты пакутуеш ад бяссонніцы, чытаць - калі цябе ахоплівае панічная гонка думак. У рэшце рэшт усё ж такі шмат з ім гаворыш - значна больш чым табе падаецца.
Саманадзеянны ў нейкай каштоўнасці (цалкам мне чужое і варта нагаду толькі ў той ступені, у якой можа выкарыстана ў якасці аргумента, які перапыняе тваё маўчанне) ты думаў, што ОРГАНАМ будзе цяжка весці следства па тваёй справе, якое для цябе было натуральным чынам чыстым. Твая ідэялогія і твая мараль - адпаведным чынам выкарыстаныя спецыялістам, якім я з'яўляюся - у следчай сітуацыі можа быць выкарыстана для размягчэння цябе. Пакарыстаемся імі тады, калі станецца так, што не дзейнічаюць твае прымітыўныя эгаістычныя інстынкты: страх перад турмой і жаданне хутчэй выйсці адсюль. Калі не пачнеш даваць паказанні, абараняючы сябе - можа быць захочаш абараняць іншых, абараняць справу, даказваць чысціню сваіх намераў і метадаў барацьбы. Любы метад добры. Размова ідзе пра тое, каб ты пачаў даваць паказанні.
А вось узоры, якім чынам я буду с табой размаўляць. Я буду карыстацца старымі, праверанымі прыёмамі. Нават дзіўна, што на 90% яны эфектыўныя.
Адчуй сітуацыю. Не чытай у спешцы. Рабі паўзы пасля кожнага майго аргумента. Можаш карыстацца метадам псіхадрамы. Папрасі таварыша сыграць маю ролю. Друкаваныя словы няхай ператворацца ў голас следчага. Правер свае псіхалагічныя рэакцыі. Адкінь усялякае жаданне весці палеміку, пераўпэўніваць мяне, тлумачыць мне. У сваім маўчанні.
Пасля абдумай тыя выпадкі, у якіх ты востра зрэагаваў эмацыянальна. Прадумай ці абмяркуй з сябрам прычыны, дзеля якіх нават у гэтых найцяжэйшых умовах для цябе - варта было маўчаць. Магчыма гэта табе калі-небудзь спатрэбіцца.
1. Калі ты не даш паказанні пра тое, што я ў цябе пытаю - на жаль, мы будзем вымушаныя цябе затрымаць. Калі ты хочаш пайсці адсюль дадому - прашу даць простую інфармацыю: ад каго ты атрымаў гэтыя ўлёткі?
2. Твая справа нескладаная і толькі па асбістай упартасці ты вінаваты, што пракурор вырашыў цябе затрымаць. Такіх простых спраў аб улётках ў нас насамрэч мноства. Мы ж не можам арыштоўваць усіх затрыманых з улёткай. Як органы пераследу, мы ведаем, што тыя, хто адразу нам скажа, адкуль, дзе, ад каго атрымалі, не настолькі задзейнічаны ў распаўсюджанні ўлётак, каб варта было іх арыштоўваць. Нас цікавяць тыя, хто працуе оптам, а не ў розніцу. А аптавікі наогул адмаўляюцца ад паказанняў. Так як і ты. Пасядзіш для пачатку тры месяцы - так вырашыш даваць паказанні.
3. Ты атрымаў санкцыю пракурора, таму што не хацеў казаць. Я зачытваю табе паказанні Ікса. Ты яго выдатна ведаеш. І ты ведаеш, што яго ўдзел у вашай дзейнасці быў большым, чым твой. Ікс на дадзены момант на свабодзе.
4. Любы пракурор і любы суд расцэніць тваё маўчанне як ацяжарваючыя абставіны. Гэтаму адпавядае параграф у кодэксе. Пра тое, што суд пры вызначэнні пакарання бярэ ва ўвагу паводзіны абвінавачанага пасля ўчынення злачынства - а значыць шчырае прызнанне віны, раскрыццё органам абставінаў сваёй злачыннай дзейнасці і г.д. Гэта заўсёды можа быць падставай для спынення часовага арышту, закрыцця справы, а ў сітуацыі, калі дойдзе справа да суда, гэта з'яўляецца гарантыяй, што атрымаеш мінімальны тэрмін (напрыклад, з адтэрміноўкай выканання). І для суда не будзе ўсё роўна, ці пачаў ты даваць паказанні адразу ці праз некалькі месяцаў з пачатку следства.
5. Маўчыш, герой. Жарэш народны хлеб, а зараз маўчыш, як вораг. Мы тут размаўляем з табой таму, каб аддзяліць тых, хто жадаў дабра для краіны, ад ворагаў, але быў выкарыстаны сапраўднымі ворагамі. А ты - вораг і з такімі як ты, мы разлічымся раз і назаўсёды. Выйдзеш такім як ёсць, абарванцам.
6. Спадарыня, вам 30 год, двое дзяцей. У нас шмат матэрыялаў, якія абцяжарваюць вашу віну. Можам Вас або абвінаваціць у распаўсюджванні прафсаюзнай прэсы, або ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, якая мела за мэту звяржэнне існуючага строю. У другім выпадку будзе судзіць ваенна-палявы суд. Як мінімум, Вам свеціць 5 гадоў. А Вы ведаеце, што для жанчыны ў турме гэта значыць штосьці іншае. Калі Вы выйдзеце, будзеце састарэлай жанчынай. І запытайце сваіх сукамерніц - тых, хто прыйшоў з турам - колькі жанчын з пяцігадовымі прыгаворамі маюць да каго вярнуцца. Я, натуральна, маю на ўвазе мужа. Можа гэта выстаўляе нас не ў лепшым святле, але гэта жыццё. Так можа лягчэй заключыць простую дамову: Вы нам распавядаеце ўсё пра свае сувязі ў рэгіёне, мы гэта пакідаем у сябе, а Вам арганізуем справу аб распаўсюджванні ўлётак Свабоднага прафсаюзу. І тады Вы маеце шанец выйсці з залі суда - два гады з адтэрміноўкай выканання ці штосьці ў гэтым родзе.
7. Я цытаваў Вам, спадар, фрагменты паказанняў іншых асобаў, арыштаваных па той самай справе. Вашы калегі настолькі пачцівыя, што прызналіся ва ўсім, што ўчынілі. Можна з імі не пагаджацца, але нельга адмовіць у павазе. Вы ж звычайны баязлівец.
8. Пасля вочнай стаўкі з Іксом у Вас, напэўна, не засталося сумневаў, што вашы калегі даюць нам дастаткова шчырыя прызнанні. І ў Вы не сумневайцеся, што Вы ўсе ў нас у поўным камплекце. Вопытныя рэцыдэвісты правільна сцвярджаюць - вы атрымаеце магчымасць паразмаўляць з імі ў турме - што ўсялякая справа, у якой ёсць саўдзельнікі, заўсёды наперад прайграна ў момант арышту. Групу заўсёды ўдаецца разгаварыць. Гэта будзьце ў пэўненыя, апраўдваецца і ў справах аб шпіянажы, і ў афёрах гаспадарчых, і ў справах валютных. І да вашага ведама, у любой справе арыштаваныя рана ці позна пачынаюць гаварыць. Напрыклад, у Вашай групе загаварылі ўсе. Толькі Вы не рашаецеся і гэта будзе Вам дорага каштаваць. Бо, як бачыце, усе ў рэшце рэшт жадаюць уратаваць сваю шкуру. А абараняючы сваю шкуру, перакідваюць сваю адказнасць на сутаварышаў. І той, хто маўчыць, становіцца ўсё болей абцяжараным паказаннямі іншых, а калі нарэшце рашаецца гаварыць -ўжо позна. Суд заўсёды верыць таму, хто першы даў паказанні. Таму вернемся да фрагмента паказанняў Вашага калегі Ікса, які сцвярджае, што гэта Вы даручылі яму арганізацыю паштовых скрыняў для кантактаў у Гародне, Брэсце, а таксама арганізацыю канспіратыўных сходаў з удзелам духоўных асоб...
9. Спадарыня напэўна не любіць свайго дзіцёнка, бо аддае перавагу сядзець у турме замест таго, каб заняцца ім. А дзіцёнак плача цэлымі днямі і ходзіць па суседзях, бо баіцца заставацца адзін дома. Відаць прыйдзецца пазбавіць Вас бацькоўскіх правоў, бо па гэтым канале праходзілі матэрыялы, што маюць значэнне для бяспекі краіны. Калі вы не жадаеце атрымаць справу аб шпіянажы - маеце толькі адзін спосаб гэтага пазбегнуць. Указаць асобу, ад каго Вы атрымалі гэтыя матэрыялы. Калі гэты чалавек дасць паказанні, што гэта былі нейкія газеткі, то на наступны дзень Вы будзеце вольныя.
10. Давайце сыграем з адкрытымі партыямі. Мы ведаем, што Вы перадавалі пэўныя матэрыялы за мяжу. Мы ведаем пра гэты канал перакіду. Па дадзеных контразведкі мы таксама ведаем, што па гэтым канале праходзілі матэрыялы, якія маюць значэнне для бяспекі краіны. Калі вы не жадаеце, каб мы завялі справу аб шпіянажы - маеце толькі адзін спосаб гэтага пазбегнуць. Назваць асобу, ад якой вы атрымалі гэтыя матэрыялы. Калі гэты чалавек дасць паказанні, што гэта былі нейкія газеткі, то на наступны дзень вы будзеце вольныя.
11. Мы ведаем, што вы дзейнічалі з ідэйных і маральных меркаванняў. Людзі, што ўцягнулі Вас у гэтую дзейнасць, пэўныя рэчы для Вас перабольшылі, выкарысталі Вашу даверлівасць. Адсутнасць вопыту і імкненне да нейкага аўтарытэту. Зрэшты, мы таксама згодны, што ўлады не правы да лістапада і не толькі да лістапада. Толькі і ўсяго, што Вы сталі іх зброяй і не ўяўляеце, што гэта за людзі, якія іх палітычныя мэты, якія іх сувязі і знаёмствы. Ці ведаеце Вы, напрыклад, што такі паважаны Вамі кіраўнік рэгіянальнай групы ў сталінскія часы быў перакананым атэістам, у часы Гамулкі - агентам Візенталя, што той тып мае рахунак у заходніх банках, ездзіць на Гольфе і застрахаваны да канца жыцця. І нават той, здавалася б сціплы Ікс - Ваш непасрэдны начальнік, хіба ён калі-небудзь казаў Вам тое, колькі даляраў і ад каго атрымаў зараз, падчас ваеннага становішча, на гэту Вашу дзейнасць? Вам канкрэтныя доказы?
12. Спадарыня мае дзяцей? Я ўжо забыў. Не? Гэта добра, гэта вельмі добра., што менш людзей будзе пакутаваць! Аднак з другога боку, калі Вас напаткае клімакс, тады для Вас ўсё будзе страчана.
13. Вы разумееце, што матэрыялы, сабраныя следствам, дазваляюць прадставіць Вам абвінавачванне ў шпіянажы і неадкладна перадаць справу ў ваенны суд? Вы ведаеце, што на прадпрыемствах Ікса ўвесь час выраблялася зброя? Вы ведаеце, што рабілася ў аддзеле П-8? Вы не ведаеце? Затое мы ведаем, каму з П-8 перадавалі грошы. І пасылкі. Гэта называлася нібыта «дапамогай для рэпрэсаваных». Да вы не маеце ўяўлення пра пэўныя ўзаемасувязі. Гэта выбрыкі разведвальных службаў - і мы запэўніваем, што любая разведка заплаціць любыя грошы за такую нявінную інфармацыю, як прозвішчы і адрэсы асобаў, зволеных за парушэнне працоўнай дысцыпліны з аддзелаў вытворчасці ўзбраенняў. Нават за п'янства. А тым болей за забастоўку. Бо для любой разведкі гэта - патэнцыйныя агенты. І Вы прымалі ўдзел у тым, што было звычайнай вярбоўкай агентаў. Мы толькі не ўпэўненыя - Вы прыкідваліся дурнем, ці былі настолькі наіўным, што Вамі карысталіся як сродкам у звычайнай бруднай шпіёнскай працы. Хіба мы шмат ад Вас патрабуем? Жадаем ведаць - але дакладна, з падрабязнасцямі - хто акрамя Вас на гэтым прадпрыемстве арганізаваў гэту дапамогу для рэпрэсаваных. Бо калі гэта звычайная дапамога, то за гэта нікому нічога не будзе, так што можаце маўчаць далей. І будзьце асцярожны, пасля выхаду адсюль - што, зрэшты, адбудзецца не хутка - Вас змогуць збіць на пераходзе ці знайсці ў сваёй кватэры з усімі прызнакамі самазабойства. Разведкі ўмеюць гэта інсцэніраваць.
14. Мы ведаем, што неаднаразова Ікс перадаваў Вам пэўныя сумы грошай, з якіх Вы павінны былі частку перадаць на стварэнне пунктаў афсетнага друку, частку ж перадаць на дапамогу для сямей арыштаваных. Ікс шчыры ў размовах з намі і да дробязяў дакладны. Мы нават ведаем, у якой колькасці і дзе меняў грошы. Ікс скардзіўся, што Вы ніколі не давалі справаздачы за гэтыя грошы. Вы не жадаеце казаць, колькі і каму Вы перадалі. З пункту гледжання прапаганды нам будзе прасцей прадставіць вас у судзе звычаным падманшчыкам ці махляром. Атрымаецца выдатненькая справа з прысваеннем круглай сумы састарэлым плэйбоем, які ў сваёй установе рабіў выгляд падпольнага дзеяча. А сведкі на тое, што Вы спусцілі на гэта грошы ў начных бардэлях у нас заўсёды пад рукой. Вы відаць ведаеце, што кожная другая прасттытутка на нас працуе. Коратка кажучы, перад вамі выбар: даць патрэбныя паказанні і сесці на лаву падсудных у працэсе падпольнай «Салідарнасці» у коле людзей, якія маюць нейкі палітычны ці нейкія прозвішчы - ці...? Ці праз дуркаватую ўпартасць забяспечыць сабе маленькі, ціхі працэсік з гарадскімі прастытуткамі з начных бардэляў у якасці сведкаў абвінавачвання. Прапаную яшчэ раз гэта абдумаць
15. Маўчаннем Вы шкодзіце не толькі сабе, але і ўсім астатнім. На папцы з улёткамі, якая была знойдзена падчас вобыску ў вашай кватэры, запісаны тэлефон спадарыні Н. Мы яе затрымалі. Як Вы ведаеце, яна асоба не псіхічна няўстойлівая. Цяжка гэтаму здзіўляцца - дома пакінула малога дзіцёнка. Мы атрымалі ад яе паказанні і да раніцы будзе вырашана, атрымае яна санкцыю на арышт або будзе выпушчана пад залог. На жаль, яе тлумачэнні прымітыўныя і слізкія - пракурор будзе схільны прымяніць арышт, баючыся ашуканства. А Вы яму дапамажыце прыняць рашэнне, калі не жадаеце адказваць на простыя пытанні: адкуль у вас яе тэлефон і што Вас з ёй звязвала?
16. Як вы добра разумееце, мы арыштавалі Вас, спадарыня, дзякуючы паказанням спадарыні Н. Вы ж ведаеце, што яна заўсёды была асобай псіхічна няўстойлівай. Пасля дачы шчырых, вычарпляльных паказанняў нечакана зламалася і спрабавала скончыць жыцё самагубствам. Псіхіятр паставіў дыягназ - дэпрэсія і зараз яна знаходзіцца ў спецаддзяленні для падсудных. Вы ведаеце, спадарыня - там дастаткова цяжкія ўмовы, нават для здаровых людзей. Мы абодва ведаем, што менавіта Вы ўцягнулі сваю сяброўку ў антыдзяржаўную дзейнасць і ў Вашай арганізацыйнай структуры Вы былі ў пэўным значэнні яе начальніцай. З усімі наступствамі: у прыватнасці - маральнымі, якія з гэтага выцякаюць. Калі б мы мелі Вашы паказанні, ну проста паказанні, то ўдзел гэтай псіхічна хворай дзяўчыны зводзіўся да некалькіх выездаў у суседнюю вобласць (па вашым загадзе) і да нерэгулярнай дапамогі пры транспартыроўцы літаратуры, то насамрэч мы маглі б яе зараз выпусціць. Мы таксама не зацікаўлены ў турэмных самазабойствах, а з гэтай дзяўчынай можа здарыцца рознае... Так што давайце дамовімся. Спыненне часовага арышту знаходзіцца ў Вашых руках.
17. Спадар, Ваша нявеста арыштавана па гэтай самай справе, спрабуе Вас абараніць. Даўно дае паказанні. Мы вам зачытвалі ўрывак з яе тлумачэнняў. Бо прывыклі дзейнічаць у гэтых сітуацыях жанчыны - перабольшвае свой удзел у справе, бярэ на сябе тое, што, вядома, было вашай дзейнасцю, атрымоўвае такім чынам вялікі тэрмін. Можа, ў рэшце рэшт, вы аднясецеся да яе паказанняў крытычна, але самі бачыце, што яна ўсё блытае. Не кожны такі псіхічна ўстойлівы як Вы. А з другога боку, скажу Вам па-сяброўску, хаця можа і не павінен гэтага рабіць, назіранне з асабістай практыкі. Вы гуляеце ў карты? Ну так скажыце, каму лягчэй віставаць - таму, хто лепш іграе ці таму хто іграе горш? Калі б Вы былі разумным іграком, Вы б вялі гэту ігру. Так, што я мусіў дапытваць вашу нявесту, падрыхтаваны неяк Вашымі паказаннямі. а не наадварот. Зрэшты, навошта я вам гэта тлумачу. Высакародных учынкаў вы не робіце. Часта нават суцянёры вырашаюць такога кшталту дылемы маральнага характару больш рыцарскім спосабам. Герой падполья, чорт вазьмі! Спакойна чакае, пакуль жанчына за яго атрымае прыгавор.
18. Спадар ведае, што антыдзяржаўныя матэрыялы мы знайшлі не ў вашай прыватнай кватэры (якой у вас няма), а ў кватэры Вашых бацькоў. Вы ведаеце, дзе і на якой пасадзе працуе Ваш бацька. Вы не жадаеце нам паведаміць, адкуль гэтыя матэрыялы там узяліся? Тым самым вы дазваляеце дапусціць, што яны ў аднолькавай ступені маглі належыць Вашаму бацьку. І мы вырашылі гэта праверыць. Толькі пасля гэтай праверкі, Вы ж у гэтым не сумняваецеся, Ваш бацька стане апошнім чалавекам. Здаецца, яму засталося два гады да пенсіі, ці не так?
19. Вы інтэлігентная маладая жанчына. Паспрачаемся, што Вы маеце пэўную ідэялогію, нейкія погляды, якуюсьці праграму. Затое падчас следства Вы паводзіце сябе, як поўная ідыётка. Штосьці ўзяла, штосьці прынесла з кімсьці сустрэлася. Гэта вядома з паказанняў іншых. Аднак тыя, іншыя пра дачы паказанняў неяк паказваюць сябе. Напрыклад, Ікс напісаў нам сваё поўнае палітычнае крэда. І ён на сваім працэсе выступіць, як дзеяч. А вы на гэтым працэсе прадстанеце яго каханкай, якую ён выкарыстоўваў у якасці канспіратыўнай дзяўчынкі на пабягушках. Не ведаю, ці падабаецца вам гэтая роля.
20. Вашы сябры з гэтага, як Вы кажаце «падполля» увесь час паводзілі сябе як дылетанты. Не трымаліся правіл канспірацыі. Вы вінаватыя ў іх глупствах і неасцярожнасцях, бо вас так хутка арыштавалі. Мы ведаем, што Вы значна лепш - арганізацыйна і прафесійна. Калі б гэтая група працавала згодна вашых прынцыпаў (пра што мы ведаем, дзякуючы паказанням Ікса) - значна цяжэй было б Вас выкрыць. Вы прафесіянал высокага ўзроўню - і мы ўмеем цаніць прафесіянала. На жаль, Вы звязаліся з бандай саплякоў. І вы бачыце - працэс Вашай групы (як і іншыя працэсы) калісьці стане матэрыялам для гісторыка. І будучы гісторык ацэніць Вас або як арганізаванае, палітычна мудрае падполле, або як слабакоў. І ці захочаце Вы рэканструяваць арганізацыйныя прынцыпы Вашай сеці распаўсюджання падпольнай літаратуры?
21. Так што гэта Вы будзеце тым другім эшалонам, які бутэлькамі з палівам будзе знічтажаць войскі і міліцыю? Не абарочвайся. Мае калегі нічога не робяць, толькі стаяць. Мы маем час. Ну, хто гэта табе даў?
22. У вас перад носам брашурка. Што гэта на вашу думку? Хто гэта напісаў? З якой мэтай? Вы маўчыце? Вас вучылі маўчаць. Рознымі метадамі. Некалі існавала такая інструкцыя пра тое, як уставаць і сядаць, выпіскі з кодэксу са скажоным тлумачэннем законаў. «Грамадзянін і служба бяспекі». Вось гэты тэкст. Вы ведаеце, што гэта? Звычайная шпіёнская інструкцыя. Тэкст інструкцыі, якая павінна дапамагчы ў выпадку правалу. Вы ведаеце, на падставе чаго гэта было распрацавана? Вось фотакопія, якую наша контразведка атрымала ў адным з цэнтраў ЦРУ - Усходнеэўрапейскі сектар. «Sensitivity Training as a Tool for Strengthening the Resistance to Brain-Wasring». Калі вы не ведаеце англійскага, перакладаю: «Трэніроўка адчувальнасці ў якасці супрацьдзеяння прамыванню мазгоў». Паглядзіце і параўнайце. Усе 22 пункта адпавядаюць - ці не праўда? Далей вы рашаецеся не адмаўляцца ад маўчання згодна гэтай уласна шпіёнскай інструкцыі?
Варшава, 1983 г.
Крыніца: http://www.zubr-belarus.com/
Беларуская Палічка: http://www.knihi.com
No comments:
Post a Comment