Мы неяк пісалі пра змены заканадаўства і "специальную конфискацию" вось як яна зараз працуе:
У мінчука канфіскавалі машыну за блакіроўку дарог падчас акцыі пратэсту
У судзе Савецкага раёна 22 ліпеня за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух мінчукоў Сяргея Жоглу і Віталя Рыбакова. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў 2 гады і 1 год і 8 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.
Мінчукі падалі апеляцыйныя скаргі на прысуды ў Мінскі гарадскі суд, дзе адзначылі строгасць пакарання. Але прадстаўнік Генеральнай пракуратуры таксама падаў апеляцыйны пратэст, у якім прасіў канфіскаваць аўтамабіль у аднаго з іх як «сродак здзяйснення злачынства».
Судовая калегія не задаволіла апеляцыйную скаргу Жоглы і Рыбакова, але задаволіла пракурорскі пратэст і прымяніла спецыяльную канфіскацыю.
Источник: www.infobank.pt
No comments:
Post a Comment