У Полацку ў сераду 26 кастрычніка была затрымана ІП Таццяна Шастак, якая збіралась перадаць старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Дзмітрыю Дзямідаву петыцыю ад мясцовых бізнісоўцаў. У звароце прадпрымальнікі прасілі ўлады растлумачыць ім як працаваць у новых умовах з цэнаўтварэннем.
Таццяну затрымалі а сёмай гадзіне раніцы, калі яна выходзіла з дома ў Полацку, і завезлі ў мясцовы РАУС. Пасля складання пратакола ў яе кватэры быў праведзены ператрус, пад час якога міліцыянты канфіскавалі ўсе дакументы з калектыўным зваротам прадпрымальнікаў да Дзямідава і асабісты тэлефон.
У гэты ж дзень судом Полацкага раёна арыштаваў Шастак на 30 сутак. Сябры і сваякі не змаглі патрапіць на судовае паседжанне, бо суд прайшоў раптоўна ў паскорыным рэжыме. Пакуль невядома па якім артыкуле арыштавалі прадпрымальніцу. У судзе яе мужу адмовіліся паведаміць, у чым абвінавацілі Таццяну.
Крыніца: Віцебская Вясна
No comments:
Post a Comment