Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК
Гэтую аблаву па маштабе можна параўнаць з зімовымі арыштамі сваякоў палітвязняў і тых, хто дапамагаў ім. ІЧУ ў рэгіёнах і Акрэсціна ў Мінску перапоўненыя.
3 1 кастрычніка супрацоўнікі КДБ пачалі свае візіты да людзей у розных рэгіёнах у рамках крымінальнай справы, заведзенай паводле артыкула 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).
Праваабаронцы паведамілі, што адных затрыманых пакінулі за кратамі, іншыя ж выйшлі на волю ў статусе сведкаў па крымінальнай справе.
На прыцэле — дваравыя чаты і актывісты розных аб'яднанняў
Імаверна, найбольшая частка затрыманняў звязаная з тым, што КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў «Ордэн». Рашэнне пра гэта было прынята 29 кастрычніка, а вядома пра яго стала цяпер.
Прадстаўнік адной з каманд, якая дапамагала актывістам у Беларусі, прызнаў, што затрымалі дзясяткі іх людзей.
На яго думку, масавыя затрыманні сталі вынікам папярэдняга маштабнага расследавання КДБ, якое пачалося яшчэ ў канцы 2021-га — 2022 годзе.
«Тады кадэбэшнікі пасля затрыманняў пачалі атрымліваць першую інфармацыю пра розныя мерапрыемствы і само існаванне пэўных аб'яднанняў. Яны пачалі вывучаць іх і, так сказаць, усё больш падрабязна вывучаць гэтую інфармацыю, захопліваць і дапытваць новых людзей. Такім чынам яны склалі пэўную карціну і цяпер зрабілі тое, што зрабілі».
Суразмоўца дапускае, што спецслужбы змаглі ідэнтыфікаваць асобных людзей, бо ў іх у руках апынулася інфармацыя, атрыманая пры нечым затрыманні. «Але ў ніводнага з затрыманых не было поўнай карціны», — сцвярджае ён.
Дакумент КДБ вызначае новае «экстрэмісцкае фармаванне» як «групу грамадзян з ліку прадстаўнікоў дваровых суполак (фармаванняў/кааліцый) «Ордэн» пад назвамі «Злыя кіпцікі», «Сухарава», «Сеніца 2.0», «Салідарнасць», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «Вілія», «Сціплыя матрошкі», а таксама арганізацыю «Суседзі».
У дакуменце згадваюцца імёны Ірыны Якаўлевай, Наталлі Даронінай, Дыяны Гаўрылавай, кіраўніка арганізацыі «Суседзі» грамадзяніна Украіны Івана Амеляна. Таксама ў дакумент унесеныя Вольга Няхайчык, Кастусь Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярова, Станіслаў Ботвін, Наталля Лантух — іх КДБ называе «куратарамі», а ў дужках «ментарамі».
Інфармацыю, што супрацоўнікі КДБ падчас рэйдаў 31 кастрычніка — 1 лістапада цікавіліся ў тым ліку дваровымі чатамі, пацвярджаюць і правааабаронцы.
ГУБАЗіК адначасова адпрацоўваў прадпрыемствы
Падобна, што ў той жа час ГУБАЗіК «адпрацаваў» некалькі прадпрыемстваў і раёнаў у рэгіёнах. Ён дзейнічаў па ўласным плане, паралельна.
ГУБАЗіК пераважна прыходзіў да людзей, якія траплялі пад увагу сілавікоў раней. Гэта адпавядае логіцы аперацыі па перадвыбарчым застрашванні насельніцтва, пра якую «Наша Ніва» паведамляла раней.
Аблаву 31 кастрычніка — 1 лістапада па маштабе можна параўнаць з арыштамі сваякоў палітвязняў і людзей, якія ім дапамагалі, зімой 2024-га.
Вядома, што ізалятары часовага ўтрымання ў рэгіёнах і Акрэсціна ў Мінску перапоўненыя.
«Нахапалі кучу народу. У двух– і трохмесных камерах — па 15-20 чалавек», — расказвае чалавек, які вызваліўся нядаўна.
Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на nivanasha@proton.me. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста. Важна каб свет ведаў пра тое, што вырабляюць з беларусамі.
Крынiца: Наша Нiва
Большая волна задержаний — стало понятно, на кого в этот раз охотились КГБ и ГУБОПиК
Эту облаву по масштабу можно сравнить с зимними арестами родственников политзаключенных и тех, кто им помогал. ИВС в регионах и Окрестина в Минске переполнены.
С 31 октября сотрудники КГБ начали свои визиты к людям в разных регионах в рамках уголовного дела, возбужденного по статье 357 УК (заговор или иные действия, совершенные с целью захвата государственной власти).
Правозащитники сообщили, что некоторых задержанных оставили за решеткой, а другие вышли на свободу в статусе свидетелей по уголовному делу.
На прицеле — дворовые чаты и активисты разных объединений
Вероятно, большая часть задержаний связана с тем, что КГБ признал экстремистским формированием коалицию дворовых чатов «Орден». Решение об этом было принято 29 октября, а известно о нем стало сейчас.
Представитель одной из команд, помогавших активистам в Беларуси, признал, что задержали десятки их людей.
По его мнению, массовые задержания стали результатом предыдущего масштабного расследования КГБ, начавшегося еще в конце 2021 — 2022 года.
«Тогда сотрудники КГБ после задержаний начали получать первую информацию о различных мероприятиях и самом существовании определенных объединений. Они начали изучать их и, так сказать, все более подробно исследовать эту информацию, захватывать и допрашивать новых людей. Таким образом, они составили определенную картину и теперь сделали то, что сделали».
Собеседник допускает, что спецслужбы смогли идентифицировать отдельных людей, так как в их руках оказалась информация, полученная при чьем-то задержании. «Но ни у одного из задержанных не было полной картины», — утверждает он.
Документ КГБ определяет новое «экстремистское формирование» как «группу граждан из числа представителей дворовых сообществ (формирований/коалиций) «Орден» под названиями «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «Вилия», «Скромные матрешки», а также организации «Соседи».
В документе упоминаются имена Ирины Яковлевой, Натальи Дорониной, Дианы Гавриловой, руководителя организации «Соседи» гражданина Украины Ивана Омеляна. Также в документ внесены Ольга Нехайчик, Кастусь Кириленко, Елизавета Плитник, Наталья Гужова, Ирина Смалярова, Станислав Ботвин, Наталья Лантух — их КГБ называет «кураторами», а в скобках «менторами».
Информацию о том, что сотрудники КГБ во время рейдов 31 октября — 1 ноября интересовались в том числе дворовыми чатами, подтверждают и правозащитники.
ГУБОПиК одновременно отрабатывал предприятия
Похоже, что в то же время ГУБОПиК «отрабатывал» несколько предприятий и районов в регионах. Он действовал по своему плану параллельно.
ГУБОПиК преимущественно приходил к людям, ранее попадавшим в поле зрения силовиков. Это соответствует логике операции по предвыборному запугиванию населения, о которой «Наша Ніва» сообщала ранее.
Облаву 31 октября — 1 ноября по масштабу можно сравнить с арестами родственников политзаключенных и людей, которые им помогали, зимой 2024 года.
Известно, что изоляторы временного содержания в регионах и Окрестина в Минске переполнены.
«Похватали кучу народу. В двух– и трехместных камерах — по 15-20 человек», — рассказывает человек, который недавно освободился.
Если вы знаете больше о случившемся, пишите редактору «Нашай Нівы» в ТГ или на nivanasha@proton.me. Или любому редактору или журналисту «Нашай Нівы», которого знаете лично. Важно, чтобы мир знал о том, что творят с белорусами.
Источник: Наша Нива