Sunday, March 10, 2019

Славамір Адамовіч. ПАД СУДОМ

Афіцыйна.16 сьнежня 2018 супраць мяне ўзбуджана крымінальная справа,якая фактычна пачалася а 9-й раніцы 25 сакавіка 2018 году маім затрыманьнем 2-ма аператыўнымі работнікамі міліцыі Пухавіцкага раёну.


Любоў Васільеўна БабовікЛюбоў Васільеўна БабовікЛюбоў Васільеўна БабовікСьледчы па справе - выпускніца факультэту права БГЭУ 25-гадовая Любоў Васільеўна Бабовік (на здымках,знойдзеных у сеціве).Справа ў 2-х тамах.Сярод нарытага сьледчай:выпіска N9187 з неіснуючай медкарты з "РНПЦ псіхічнага здароўя",вядомага ў народзе як "Навінкі";заключэньне судова-медыцынскай экспертызы;заключэньні экспертаў па экспертызе гільзаў пад патрон 7,62 да ТТ(пісталет Токарава) і гільзы пад патрон 7,62х54R да вінтоўкі Мосіна выпуску 1831/1930 гадоў і карабін канструкцыі Мосіна ўзору 1938/1944 гадоў;выпіскі тэлефонных размоваў ад вэлкому;справаздачы ад іншых,дзейных у Беларусі,тэлефонных кампаніяў;справаздачы з усіх менскіх банкаў на прадмет наяўнасьці маіх банкаўскіх рахункаў...Аднак самае,бадай. займальнае і важнае для мяне як аўтара - гэта спроба сьледчай дасьледваць два мае апавяданьні,надрукаваныя 24 сьнежня 2010 году ў газэце "Новы час",калі я разам з некалькімі сотнямі іншых грамадзянаў Беларусі ўжо сядзеў у сьледчым ізалятары г.Жодзіна.
З 18-га лютага 2019 знаходжуся пад хатнім арыштам у Мар'інай Горцы.Справа перададзеная ў Пухавіцкі раённы суд,у бліжэйшыя дні чакаецца пачатак працэсу Сваю праваабарону вяду і рыхтую сам...
Анісавая Любачка
(крымінальная паэма)
І.
Паэта ў сьведкі
па крымінальнай справе
доўга думалі,як заарканіць?
Ну што вы,дальбог,як малыя дзеткі,
я сам памагу вам дзела справіць.
Глядзіце,ёсць імя ў Краіне змучанай,
гучнае імя з міру і славы,
складзенае словамі славянскай спадчыны,
падмацаванае прозьвішчам шляхецкай лавы.
Радзіліся доўга,як выдаліць з працэсу,
як змоўкнуць прымусіць вербальнага эстэта.
Урэшце дамагліся новага эксцэсу
ў самым цэнтры беларускага сьвету.
А мне што?Прызнаў безагаворачна
віну па 205-м,частка другая.
Мой чырвоны пісьменьніцкі,як білет воўчы,
іклы ашчэрыў,мышцы падбірае.
Пракоцанаму доўгім франтальным вопытам
яшчэ адзін хай будзе - не насіць за плячыма.
Сьледчая Любачка страшыць допытам,
чорныя хацімчыкі,як макіяж,пад вачыма.
Мілая жанчынка,ня ведаю,праўда,
пашанцавала вам з паддопытным ці наадварот.
Хто ж падагнаў вам такую параду
пайсьці ў сьледчыя з малых год?
Вам бы ў дваццаць пяць схіліцца кветкаю
на плячо мужчынскае і цалаваць,
а вы лэптопіце электроннай карэткаю,
штампуючы справу пра скрадзены матрац...
ІІ.
Гляджу на работу тваю,сьледчая,
адмоўна хістаю чубам у адказ,
у справах крымінальных зьлёгку дасьведчаны,
з кароткіх фразаў будую сказ.
х х х
А ў галаве маёй тоўпяцца д'яблікі
ня рэчавых доказаў,матываў і прычынаў -
я бачу выяўна,як зацьвітаюць яблыні
і кветкі анісу ў палёх айчынных.
х х х
І раптам знаходжу:вось яно,трапнае!
Любоў Васільеўна,крыху за 20-ць узростам -
гэта Анісавая Любачка,праўнучка этапніка,
зарытага пад шпаламі замест пагосту.
х х х
Тут стала мне лёгка на вашым допыце
і я вярнуўся да культурнага "вы".
Анісавая Любачка,што ж вы робіце?!
Я хутка прызнаюся,
аддаўшы вам
усе мае на сьмерць і жыцьцё правы...
25/03/2018 - 10/03/2019,Марыліна Горка

No comments: